Фальшывых грошай стала менш у Беларусі

Асноўную масу падробных банкнот традыцыйна склалі долары (54,7%), а доля фальшывых беларускіх рублёў склала ўсяго 2,4%.
Sputnik

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Колькасць выяўленых падробленых грошай у Беларусі ў першым паўгоддзі 2018 года зменшылася амаль на чвэрць, пра гэта сведчаць дадзеныя Нацбанка Беларусі.

Беларускія грошы зменяць дызайн

Колькасць фальшывых банкнот у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зменшылася на 23%, больш за ўсё сярод іх долараў.

Паводле дадзеных Нацбанка, у першым паўгоддзі 2018-га ў банках выяўлена 426 падробак, у тым ліку дзве манеты.

Асноўную масу традыцыйна склалі долары (54,7%), у асноўным намінал іх быў 100 долараў. Таксама падраблялі расійскія рублі (27,2%), еўра (12,9%) і нават турэцкія ліры (2,8%). Доля падробленых беларускіх рублёў склала ўсяго 2,4%.

Амаль палова ўсіх падробак выяўлена ў сталіцы (48%), у цэлым жа іх канфіскоўвалі ў 44 гарадах Беларусі.

У Нацбанку адзначылі незвычайную падробленую банкноту наміналам у тысячу рублёў: яна апынулася напалову сапраўднай — складалася з двух частак сапраўднай і фальшывай банкнот.

У большай ступені падробленыя грошы стваралі пры дапамозе паліграфіі, у рэдкіх выпадках выкарыстоўваўся струйны друк.