Пашпарт Віктара Цоя прадалі на аўкцыёне за $136 тысяч

Пашпарт вядомага спевака, нататнік з тэлефонамі яго сяброў, рукапісы дзвюх песень былі знойдзеныя пасля яго смерці ў кватэры сяброў на вуліцы Рубінштэйна і перададзеныя ў "Літфонд".
Sputnik

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Пашпарт Віктара Цоя быў прададзены за 9 мільёнаў рублёў (больш за 136 тысяч долараў ЗША — Sputnik) на аўкцыёне "Літфонд", паведамляе прэс-служба аўкцыённага дома.

Савецкі дакумент, нататнік з тэлефонамі яго сяброў, а таксама рэдкія рукапісы дзвюх песень, перадалі на продаж у аўкцыённы дом "Літфонд".

Бацьку Віктара Цоя вернуць правы на песні сына

Па словах прадстаўнікоў фонду, пашпарт рок-легенды быў знойдзены ў кватэры сяброў на вуліцы Рубінштэйна, дзе Цой часта бываў пасля канцэртаў у Ленінградскім рок-клубе, за халадзільнікам. Чалавек, які перадаў дакументы для продажу, пажадаў застацца неназваным.

Пашпарт быў выстаўлены за 2,5 мільёны рублёў. Таксама на аўкцыёне за 3 мільёны рублёў набылі запісную кніжку музыканта, стартавы кошт якой складала 500 тысяч рублёў. У запісной кніжцы Цоя запісаныя тэлефоны рок-музыкаў, у тым ліку Барыса Грабеншчыкова, Майка Навуменкі, Арцемія Траецкага, Усевалада Гаккеля і іншых.

Бацька Віктара Цоя, Роберт, назваў гісторыю са з'яўленнем праз столькі гадоў пашпарта рок-музыканта "чыстым блефам".

У Мінску ўзгадалі Віктара Цоя

"Я лічу, што ўся гэтая гісторыя з пашпартам — гэта чысты блеф. Так шмат гадоў не было гэтага пашпарта, і вось раптам ён з'явіўся. Проста чалавек вырашыў падзарабіць, вось такая мая думка", — сказаў Цой РІА "Новости".

Разам з тым, па словах прадстаўнікоў аўкцыённага дома, пашпарт бы прызнаны сапраўдным, ён быў выдадзены Цою пасля таго, як яму споўнілася 16 гадоў.

Віктар Цой — рок-музыкант, культавы персанаж 90-х гадоў, які напісаў песню "Мы чакаем пераменаў", якая стала гімнам дзесяцігоддзя, заснавальнік і фронтмэн гурта "Кіно" (1982-1990). Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Ленінградзе, у 1990 годзе загінуў у аўтакатастрофе.