Бацьку Віктара Цоя вернуць правы на песні сына

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкФестываль "Пецярбург live" у рамках ПМЭФ
Фестываль Пецярбург live у рамках ПМЭФ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кампанію "Музычнае права" абавязалі вярнуць правы на песні лідара "Кіно" Роберту Цою.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Басманны суд Масквы задаволіў іск бацькі Віктара Цоя — Роберта Цоя — аб скасаванні дагавора на перадачу кампаніі "Музычнае права" выключных правоў на песні сына.

"Музычнае права" раней заключыла дамову з ўдавой Віктара Цоя Марыянай і адзіным сынам музыканта Аляксандрам.

Аляксандр Крывашэеў (Памідораў) - Sputnik Беларусь
Радыё
Музыка Памідораў: на канцэрце "Кино" ў Мінску танцавалі ўсе

У 2008 годзе пра свае правы на песні сына заявіў бацька загінулага ў 1990 годзе музыканта Роберт Цой. Пагадненне было перагледжана, і Роберт Цой атрымаў запытаныя правы. Дагавор паміж Робертам і кампаніяй быў перазаключаны ў 2011 і 2017 гадах.

У судзе Роберт заявіў, што быў уведзены ў зман пры падпісанні дагавора ў 2017 годзе. Дагавор ад 2011 года, на думку юрыста Роберта, супярэчыць палажэнням дзеючага заканадаўства Расіі аб інтэлектуальнай уласнасці. Тэкст спрэчнага дагавора быў падрыхтаваны на падставе закона аб аўтарскім праве і сумежных правах, які спыніў дзеянне пасля ўступлення ў сілу чацвёртай часткі Грамадзянскага кодэксу РФ у 2008 годзе.

Адказчык адзначыў, што ў дагавор ўносіліся змены і на ўзгадненне спатрэбілася каля дзвюх гадзін. Прадстаўнік кампаніі мяркуе, што Роберт спрабуе парушыць працяглыя стабільныя адносіны.

Перш за ўсё суд пастанавіў скасаваць дагавор паміж сынам Цоя Аляксандрам і кампаніяй "Музычнае права". Аляксандр сцвярджаў, што кампанія прадавала песні яго бацькі па завышаных цэнах, а таксама вызначыла вялікія сумы за выкарыстанне твораў. Аляксандр выступаў за адкрыты доступ да твораў свайго бацькі.

Стужка навiн
0