Радыё

Крыжаноўскі: забарона продажу алкаголю ўначы дасць зарабіць таксістам

На радыё Sputnik Беларусь - прэм'ерны выпуск "народнай" праграмы "Перыскоп" з Яўгенам Крыжаноўскім і Вячаславам Шарапавым, дзе суразмоўцы раскрываюць сутнасць самых "гарачых" навін, у прыватнасці, абмяркоўваюць гадавую забарону на начны продаж у Мінску алкаголю, у тым ліку піва.
Sputnik

Тэмы прэм'ернай праграмы — фруктовая феерыя на саміце кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД у Душанбэ, абвінавачванні заснавальніка і гендырэктара Tesla Ілона Маска ў махлярстве, вяртанне легендарнага балетмайстра Валянціна Елізар'ева ў Вялікі тэатр Беларусі і забарона на начны гандаль алкаголем у Мінску з 1 кастрычніка.

Продаж алкаголю па начах забаранілі ў Мінску

"Таксісты танчаць вогненную джыгу ад радасці, таму што зноў пойдзе заробак. Таксісты і бабкі-самагоншчыцы моляцца цяпер на тых, хто гэта прыдумаў. З аднаго боку, гэта правільна. У начны час прадаваць алкаголь — гэта бязладдзе. Але з іншага, зноў пачынаецца — ізноў таксісты зарабляюць, зноў бабулі зарабляюць, цыганы і гэтак далей. І гэта ўжо не першая спроба. Напэўна, не так усё-такі трэба змагацца. усё роўна знойдуць, дзе купіць. трэба нешта рабіць, каб наступнае пакаленне вырасла безалкагольным, а мы толькі гаворым", — лічыць Крыжаноўкі.

Таксама вядучы радыё Вячаслаў Шарапаў абмяркоўвае з госцем студыі, вядомым гумарыстам, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь і намеснікам старшыні ЛДПБ Яўгенам Крыжаноўскім, чаму пры паездцы ў Егіпет трэба абавязкова наведаць Даліну пірамід, ці магчыма, падобна мядзведзю, залегчы ў зімовую спячку і адкуль на калінінградскім пляжы раптоўна "ўсплыў" радыёакустычны буй.

Прэм'ерную праграму "Перыскоп" на радыё Sputnik Беларусь глядзіце ў відэатрансляцыі.