Мінскае "Дынама" дома саступіла омскаму "Авангарду"

У матчы Кантынентальнай хакейнай лігі мінскія "зубры" здолелі закінуць суперніку толькі адну шайбу.
Sputnik

МІНСК, 1 кас — Sputnik. Хакеісты "Дынама-Мінск" прайгралі "Авангарду" з лікам 1:2. Матч у рамках Кантынентальнай хакейнай лігі адбыўся ў беларускай сталіцы на пляцоўцы "Мінск-Арэна" 30 верасня.

Не хапае вопыту: Дуайер пра паражэнне "Дынама" ў матчы з "Салаватам"

Лік у матчы адкрылі госці, якія забілі гол на 14-й хвіліне з-за памылкі абаронцы мінчан Яўген Лісаўца.

У другім гульнявым адрэзку "Авангард" атрымаў колькасную перавагу і ўжо праз 17 секунд рэалізаваў яе. У омскай камандзе вызначыўся канадзец Кодзі Франсан, які закінуў шайбу на 23-хвіліне.

У трэцім перыядзе "зубрам" усё-такі ўдалося забіць у вароты супернікаў. Пасля гэтага гульцы "Авангарда" ўзмацнілі абарону, таму другі гол запісаць на свой рахунак беларускай камандзе не ўдалося.

Сталічнае "Дынама" з 8 ачкамі ў актыве займае 11-е (перадапошняе) месца ў Заходняй канферэнцыі рэгулярнага чэмпіянату.

Наступны матч "Дынама" правядзе на выездзе з маскоўскім "Спартаком" 4 кастрычніка. Затым беларускія хакеісты 6 верасня сустрэнуцца з "Сочы", а завершыцца серыя сустрэчай з фінскім "Йокерытам" 8 кастрычніка.