Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на тэнісным турніры ў Пекіне

У другім крузе беларуская тэнісістка, якая займае 32-ы радок рэйтынгу WTA, сустрэцца на корце з 7-й ракеткай свету, спартсменкай з Чэхіі Каралінай Плішкавай.
Sputnik

МІНСК, 1 кас — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на адкрытым чэмпіянаце Кітая і выйшла ў другі круг спаборніцтваў, перадае Sputnik.

Арына Сабаленка стала 16-й ракеткай свету

У першым крузе турніру катэгорыі "Прэм'ер" беларуска, якая займае 32-ы радок у сусветным рэйтынгу, перамагла 23-ю ракетку свету румынку Міхаэль Бузарнэску. Спартсменкі правялі на корце 1 гадзіну 6 хвілін, у двух сэтах Сасновіч атрымала ўпэўненую перамогу над саперніцай з лікам 6:3, 6:1.

У другім крузе адкрытага чэмпіянату Кітая беларуская тэнісістка сустрэнецца з 7-й ракеткай свету, чэшскай спартсменкай Каралінай Плішкавай. Тэнісісткі ўжо сустракаліся на корце ў Токіа ў 2016 годзе. Тады Аляксандра Сасновіч аказалася мацней за апанентку і выйграла матч з лікам 6:4, 6:2.

На турніры ў Пекіне ў адзіночным разрадзе выступіць яшчэ адна беларуска — Арына Сабаленка, якая атрымала перамогу некалькі дзён таму на тэнісным турніры ва Ухане. Гэта другая ў кар'еры перамога для беларускай спартсменкі на турніры WTA. Поспех ва Ухане дазволіў тэнісістцы падняцца на рэкордны для яе 16-ы радок у рэйтынгу WTA.

Сабаленка пачне свой выступ на China Open адразу ў другім крузе. Яна сустрэцца на корце з іспанкай Гарбін Мугурусай, якая займае 14-ы радок у сусветным рэйтынгу.

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ў гэтым годзе ў Пекіне не выступіць. Некаторы час таму беларуска адмовілася працягваць выступленне ў чвэрцьфінале на турніры ў Токіа, а пасля вырашыла не ўдзельнічаць у спаборніцтвах у кітайскім Ухане.