Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу China Open

Беларуска прэтэндуе на траплянне на выніковы турнір WTA у Сінгапуры, але для гэтага яна павінна дайсці да фіналу ў Пекіне.
Sputnik

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка прабілася ў 1/8 фіналу турніру China Open у Пекіне, паведамляе Sputnik.

Арына Сабаленка стала 16-й ракеткай свету

У матчы 1/16 фіналу беларусцы супрацьстаяла прадстаўніца Іспаніі Гарбін Мугуруса. Сустрэча завяршылася з лікам 7:5, 6:4 на карысць беларускай тэнісісткі.

За выхад у чвэрцьфінал Сабаленка пазмагаецца з францужанкай Каралін Гарсія, якая выбіла з розыгрышу славенку Палону Херцаг — 7:6, 6:2.

Заўтра ж на корт выйдзе яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч. За выхад у 1/8 фіналу яна паспрачаецца з чэшкай Каралінай Плішкавай.