Фота

На Багач усяго багата: як у Вязынцы развіталіся з летам

Sputnik

Багач — гэта заключнае свята збору ўраджаю. У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння працы на полі. Гэта свята называецца так таму, што лічыцца: да гэтага часу ў добрых гаспадароў усяго багата — і жыта, і гародніны.

"Прыйшоў Багач – кідай рагач…": завяршаем гаспадарчую працу і назіраем за надвор’ем

Багач супадае з царкоўным святам Малая Прачыстая — раством Прасвятой Багародзіцы.

У гэты дзень вяскоўцы рабілі Багач, які ўяўляў сабой лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Кожны чалавек павінен быў прынесці па жменьцы зерня новага ўраджаю для Багача.

Лубок з зернем і запаленай свечкай праносілі па вёсцы, а потым ставілі пад абразамі на покуці ў хаце лепшых у вёсцы гаспадароў.

Усё гэта рабілася, каб наступны ўраджай быў добры, дамашнія жывёлы пладзіліся, а ў сям'і быў лад.

Таксама на Багач ладзілі кірмаш, гулялі ў гульні, спявалі песні і танчылі.

Глядзіце ў фотастужцы, як сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства 30 верасня адсвяткавалі Багач у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна на тэрыторыі Музея Янкі Купалы.

1 / 14
Апошнія каласкі на полі збіраюць у сноп і абыходзяць з ім вёску.
2 / 14
У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння працы на полі.
3 / 14
Кожны чалавек павінен быў прынесці па жменьцы зерня новага ўраджаю для Багача.
4 / 14
У зерне ставілася і запальвалася свечка.
5 / 14
Гэта свята называецца так таму, што лічыцца: да гэтага часу ў добрых гаспадароў усяго багата - і жыта, і гародніны.
6 / 14
Хлеб, які пеклі з зерня новага ўраджаю, вельмі смачна есці з мёдам.
7 / 14
Можна і адзін аднаго пачаставаць - так ён нават больш салодкім здаецца.
8 / 14
У гэты дзень у вёсцы ладзілі агульнае свята.
9 / 14
Гэта добрая нагода правесці апошнія сонечныя і цёплыя дні на прыродзе.
10 / 14
Якое ж свята без танцаў?
11 / 14
Усмешкі красунь, як і заўсёды, супернічаюць яркасцю з сонейкам.
12 / 14
Восень нагадвае нам, што з летам нарэшце трэба ўжо развітвацца: вось і лісце пажоўкла.
13 / 14
З восеньскага лісця, як і з кветак, можна рабіць прыгожыя вяночкі.
14 / 14
Гэта пара ў народзе называецца "бабіна лета" - пасля пачнецца ўжо сапраўдная восень.