Беларусам могуць даць больш месцаў для навучання ў ВНУ Расіі

Рассупрацоўніцтва плануе адкрыць у Беларусі чацвёртае па ліку прадстаўніцтва - у Магілёве.
Sputnik

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Колькасць квотаў для беларускіх абітурыентаў, якія змогуць навучацца ў расійскіх ВНУ на бюджэтных месцах, будзе павялічана, заявіла кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой і па міжнароднаму супрацоўніцтву Расійскай Федэрацыі (Рассупрацоўніцтва) Элеанора Мітрафанава падчас тэлемосту Мінск — Ерэван — Кішынёў — Масква ў МПЦ Sputnik Беларусь.

Эксперт: калі ЕАЭС не будзе інвесціраваць у адукацыю, адстане назаўсёды

Размова з журналістамі была прысвечана тэме "Адукацыйныя і культурныя праекты Рассупрацоўніцтва ў краінах СНД: поспехі і асаблівасці дзейнасці, прыярытэтныя напрамкі, перспектывы развіцця".

Квоты для беларускіх студэнтаў у расійскіх ВНУ

Урад Расійскай Федэрацыі ў гэтым годзе вылучыў 15 тысяч квот, па якіх ажыццяўляўся набор замежных студэнтаў на навучанне ў ВНУ Расійскай Федэрацыі. Для беларусаў было вылучана 60 месцаў.

"Тут мы гаворым, што ў нас квота на дзяржаўнае бюджэтнае навучанне вось такая, я лічу, маленькая для Беларусі. І мы будзем яе павялічваць. Таму што заявак было пададзена ў дзесяць разоў больш. Але гэта таксама не такая вялікая лічба. Але мне здаецца, што гэта звязана з тым, што беларусы самі могуць паступаць у любую расiйскую ВНУ. Тут асаблівых абмежаванняў няма", — заўважыла кіраўнік Рассупрацоўніцтва.

Навучанне па квоце прадугледжвае атрыманне бясплатнай адукацыі ў расійскім ВНУ, а таксама стыпендыі, месца ў інтэрнаце, правы карыстацца вучэбнай літаратурай і зніжкі 50% на карыстанне транспартам.

Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Магілёве

Нагадаўшы аб тым, што праца ў СНД застаецца прыярытэтам агенцтва, Мітрафанава распавяла, што прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва працуюць практычна ва ўсіх дзяржавах Садружнасці, а ў шэрагу краін адкрыта нават некалькі офісаў.

Бабіч даў высокую ацэнку ўзроўню інтэграцыі Беларусі і Расіі

"У Беларусі гэта Мінск, Брэст, Гомель. І, можа быць, мы будзем адкрываць яшчэ і ў Магілёве", — сказала яна.

Не выключана, што гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца ў ходзе будучага Форуму рэгіёнаў, які пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка.

"Мы ў Беларусі імкнемся працаваць ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, таму лічым, што ў Магілёве таксама павінен быць нейкі наш апорны пункт", — патлумачыла Мітрафанава.

Падтрымка рускай мовы ў Беларусі

Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці агенцтва ў краінах СНД — падтрымка рускай мовы і правядзенне сумесных праектаў, прысвечаных агульнай гісторыі, да прыкладу, падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Рассупрацоўніцтва, у прыватнасці, арганізуе навучанне і стажыроўку настаўнікаў рускай мовы і педагогаў-прадметнікаў.

На пытанне, навошта ў Беларусі, дзе пераважная частка насельніцтва краіны размаўляе на рускай, арганізоўваць падобныя курсы, кіраўнік Рассупрацоўніцтва адказала: каб мова не сышла.

"Вы кажаце, усе ведаюць рускую мову. Але калі мы не будзем займацца рускай мовай у Беларусі, вы не будзеце займацца, яна вельмі хутка сыдзе. Таму падтрымка рускай мовы на ўсёй прасторы СНД важная. У адных краінах гэта проста навучанне рускай мове, у іншых краінах — гэта метадалогія, сучасная руская мова для журналістаў і гэтак далей", — патлумачыла Мітрафанава.

Яна выказала меркаванне, што беларускай мовай трэба займацца паўсюдна, у тым ліку ў Расіі.

Руская як другая дзяржаўная ў краінах СНД

Мітрафанава пацвердзіла, што па-ранейшаму лічыць мэтазгодным наданне ў краінах СНД рускай мове асаблівага статусу.

"Я зыходзіла з таго, што мы суседзі. У нас агульнае мінулае, у нас шмат агульнага ў эканоміцы. Мы будуем агульную еўразійскую прастору. Ну якая мова тут павінна быць адзінай?! Няма іншай мовы", — патлумачыла сваю пазіцыю кіраўнік Рассупрацоўніцтва.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што статус рускай мовы не абавязкова павінен быць прапісаны ў канстытуцыі як другой дзяржаўнай. Ён, па яе словах, можа быць і нефармальна другой мовай.

Кіраўнік Рассупрацоўніцтва таксама распавяла, што праца па павышэнні кваліфікацыі беларускіх настаўнікаў беларускай мовы таксама будзе працягнутая і пашырана.

"Гэта работа вядзецца на пастаяннай аснове: летнія курсы Інстытута рускай мовы імя Пушкіна, летнія курсы Санкт-Пецярбургскага універсітэта, летнія курсы РУДН. І другая гісторыя — гэта тое, што мы праводзім рэгулярна на базе нашага прадстаўніцтва", — патлумачыла Мітрафанава.