Уся ў бляску і васільках: у чым выйдзе на "Міс свету" беларуска

Міс Беларусь Марыя Васілевіч прымерыла дзве сукенкі, якія ёй падрыхтавалі беларускія дызайнеры для сусветнага конкурсу прыгажосці.
Sputnik

Нацыянальны касцюм і кактэйльную сукенку прадэманстравала журналістам беларуская прыгажуня Марыя Васілевіч. Прэзентацыя прайшла ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Мисс Беларусь Мария Василевич (справа) и автор платья, дизайнер студии моды MUGAKO Дарья Мугако

Адзін з самых эфектных выхадаў на конкурсе "Міс свету", які пройдзе 8 снежня ў кітайскім горадзе Санья, — гэта выхад у нацыянальных касцюмах. Дызайнер Дар'я Мугака вырашыла здзівіць традыцыйнай беларускай "сувенірнай лялькай".

Мисс Беларусь Мария Василевич в национальном белорусском костюме от дизайнера Дарьи Мугако

У строі дызайнера мноства лёгкіх валанаў з багатымі карункамі, нябесна-блакітных вышывак. Спадніца, выкананая з беларускага ільну, пераходзіць у шлейф і сімвалізуе фартух.

Национальный костюм для белорусской красавицы выполнен в стиле "сувенирная кукла"

Па задумцы, калі беларуская прыгажуня будзе выконваць народны танец на сцэне, спадніцу пакароцяць да калена, каб яна не скоўвала руху.

Галаўны ўбор, над якім працавала дызайнер аксесуараў Кацярына Плавінская, упрыгожаны васількамі і каласамі. А туфлі з мяккай замшы на невысокім абцасе пашылі ў кампаніі Studio Sutoria.

Обувь из замши с национальным орнаментом сделана вручную

Яшчэ адну сукенку, якую прымерыла Марыя Васілевіч, падрыхтавалі ў модным доме "Papilio" для намінацыі "Міс топ-мадэль".

Мария Василевич демонстрирует дизайнерское вечернее платье для номинации "Топ-модель", созданное командой Модного дома "Papilio"

"Сукенка яркая і фактурная, — лічыць крэатыўны дырэктар "Papilio". — У ёй прысутнічаюць прыгожы графічны сілуэт і раскошныя вышыўкі. Праз чорны лёгкі вэлюм злёгку прасвечваюць ножкі і пры гэтым мадэль даўжынёй у падлогу".

Вечернее платье для номинации "Топ-модель" - это графичный силуэт и вышивки

Сукенка выканана з чорнага цюлю і тафты, вышытае лісце ўпрыгожана пацеркамі. Расшыўка ідзе і па ліфу.

Минчанка Мария Василевич победила в конкурсе "Мисс Беларусь" в мае этого года

Таксама на прэзентацыі паказалі эскіз сукенкі для фінальнага выхаду, над якой працуе дызайнер Юлія Латушкіна.

Для стварэння гэтай сукенкі будзе выкарыстаная глітэрная тканіна з пераходам ад бірузовага да сіняга. Па словах дызайнера, "матэрыял будзе блішчэць і пералівацца россыпам, што створыць вельмі прыгожы і незабыўны эфект на сцэне". Пры гэтым, дадае яна, "атрымаецца прыгожы, запамінальны і вытрыманы стыль".