Фота

З чаркай ды шкваркай: як фестывалілі на "Глушанскім хутарку"

Sputnik

Вёска Глуша Бабруйскага раёна каторы год носіць гордае званне сталіцы свята творчасці і народных рамёстваў "Глушанскі хутарок". Не "Еўрабачанне", канешне, але адказнасць не меншая. Кожную восень сюды з'язджаюцца майстры з суседніх раёнаў, каб паспаборнічаць у гасціннасці і парадаваць наваколле музыкай, спевамі, рамёснымі вырабамі і прысмакамі.  

У гэтым годзе на фестываль завіталі нават расійскія дэлегацыі — з Ветлужскага і Варатынскага раёнаў Ніжагародскай вобласці і Валагодскага раёна Валагодскай вобласці. Гасцей сустракалі хлебам-соллю і частавалі да самага вечара.

Самай відовішчнай кропкай свята стаў "Казацкі стан": казакі Бабруйскага раёна не проста расказвалі пра побыт і традыцыі, але і прадэманстравалі свае ўменні ў джыгітоўцы і па-майстэрску абыходзіліся з шаблямі.

Як фестывалілі майстры і чым частавалі гасцей, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

1 / 20
Вёска Глуша Бабруйскага раёна каторы год носіць гордае званне сталіцы свята творчасці і народных рамёстваў "Глушанскі хутарок".
2 / 20
Майстры з Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповічскага, Слаўгарадскага і Хоцімскага раёнаў прывезлі на свята свае падворкі.
3 / 20
У гэтым годзе на фестываль завіталі нават расійскія дэлегацыі - з Ветлужскага і Варатынскага раёнаў Ніжагародскай вобласці і Валагодскага раёна Валагодскай вобласці.
4 / 20
Гасцей сустракалі хлебам-соллю і частавалі да самага вечара.
5 / 20
Як кажуць у народзе: "Добраму госцю вароты самі расчыняюцца".
6 / 20
Самай відовішчнай кропкай свята стаў "Казацкі стан": казакі Бабруйскага раёна не проста расказвалі пра побыт і традыцыі, але і прадэманстравалі свае ўменні ў джыгітоўцы і па-майстэрску абыходзіліся з шаблямі.
7 / 20
Пакуль мужчыны свавольнічалі са зброяй...
8 / 20
...жанчыны спявалі...
9 / 20
...і танчылі.
10 / 20
Тыя, каму не трэба мужчын і музыкі, знайшлі больш цікавы занятак.
11 / 20
Кожны знайшоў сабе забаўку па душы.
12 / 20
Неверагоднай прыгажосці беларускія дзяўчаты - абавязковыя ўдзельніцы кожнага свята.
13 / 20
Ніводнае беларускае свята не абыходзіцца без скульптурных кампазіцый з кавуноў. Не стаў выключэннем і "Глушанскі хутарок".
14 / 20
Восенню беларуская гасціннасць набывае новыя фарбы - ураджай сабраны, таму гасцей частуюць у 100 разоў лепш, чым галоднай вясной.
15 / 20
Па тым, што ёсць на восеньскім стале, можна даведацца многае пра гаспадароў. У добрых усяго багата - і з лесу, і з поля.
16 / 20
Госці свята маглі набыць рамёсныя вырабы мясцовых майстроў.
17 / 20
Вырабы гэтыя не толькі вельмі прыгожыя, але і карысныя. Зіма хутка! Нават Джон Сноу не пайшоў бы без пакупак са свята.
18 / 20
Было на свяце што піць і чым закусіць.
19 / 20
Было на свяце што піць і чым закусіць.
20 / 20
Было на свяце што піць і чым закусіць.