11:02 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
  • Апошнія каласкі на полі збіраюць у сноп і абыходзяць з ім вёску.
  • У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння працы на полі.
  • Кожны чалавек павінен быў прынесці па жменьцы зерня новага ўраджаю для Багача.
  • У зерне ставілася і запальвалася свечка.
  • Гэта свята называецца так таму, што лічыцца: да гэтага часу ў добрых гаспадароў усяго багата - і жыта, і гародніны.
  • Хлеб, які пеклі з зерня новага ўраджаю, вельмі смачна есці з мёдам.
  • Можна і адзін аднаго пачаставаць - так ён нават больш салодкім здаецца.
  • У гэты дзень у вёсцы ладзілі агульнае свята.
  • Гэта добрая нагода правесці апошнія сонечныя і цёплыя дні на прыродзе.
  • Якое ж свята без танцаў?
  • Усмешкі красунь, як і заўсёды, супернічаюць яркасцю з сонейкам.
  • Восень нагадвае нам, што з летам трэба ўжо развітвацца: вось і лісце пажоўкла.
  • З восеньскага лісця, як і з кветак, можна рабіць прыгожыя вяночкі.
  • Гэта пара ў народзе называецца бабіна лета - пасля пачнецца ўжо сапраўдная восень.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Апошнія каласкі на полі збіраюць у сноп і абыходзяць з ім вёску.

Як святкавалі Багач у Вязынцы, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Багач — гэта заключнае свята збору ўраджаю. У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння працы на полі. Гэта свята называецца так таму, што лічыцца: да гэтага часу ў добрых гаспадароў усяго багата — і жыта, і гародніны.

Багач
© Фото : з асабістага архіва Ларысы Мятлеўскай

Багач супадае з царкоўным святам Малая Прачыстая — раством Прасвятой Багародзіцы.

У гэты дзень вяскоўцы рабілі Багач, які ўяўляў сабой лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Кожны чалавек павінен быў прынесці па жменьцы зерня новага ўраджаю для Багача.

Лубок з зернем і запаленай свечкай праносілі па вёсцы, а потым ставілі пад абразамі на покуці ў хаце лепшых у вёсцы гаспадароў.

Усё гэта рабілася, каб наступны ўраджай быў добры, дамашнія жывёлы пладзіліся, а ў сям'і быў лад.

Таксама на Багач ладзілі кірмаш, гулялі ў гульні, спявалі песні і танчылі.

Глядзіце ў фотастужцы, як сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства 30 верасня адсвяткавалі Багач у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна на тэрыторыі Музея Янкі Купалы.

По теме

Раса, сонца, павуцінкі: падборка цёплых фота восеньскай раніцы
Смачна есці, мякка сесці: беларускія народныя прысмакі ў фотаздымках
Неба, жыта, дзяўчаты: фотападборка беларускіх прыгажунь
Тэги:
Багач, Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, Вязынка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы