Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі спадзяецца на адзінства праваслаўнай царквы і не верыць у поспех свецкіх сіл, якія спрабуюць знішчыць Царкву, пра гэта прадстаяцель казаў на пропаведзі ў Свята-Духавым саборы Мінска.
Патрыярх адзначыў важнасць пасяджэння Святога Сінода, якое ўпершыню ў гісторыі пройдзе ў сталіцы Беларусі, на ім будуць прыняты важныя рашэнні, звязаныя з ацэнкай царкоўнай сітуацыі на Украіне.
"Мы ведаем, як няпроста сёння на зямлі ўкраінскай. Мы ведаем, як вораг чалавечага роду настроіўся на праваслаўную Царкву, якая праходзіць праз цяжкія выпрабаванні, але мы верым, што брамы пякельныя не адолеюць Царкву", - сказаў Патрыярх.
Зварот Патрыярха Кірыла да вернікаў падчас пропаведзі ў Свята-Духавым саборы Мінска слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.