Дзявоцкае лета: што такое "месяц лізун" і як адгадаваць грудзі

Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра цікавую традыцыю нашых продкаў - ушаноўваць дзяўчатак, якіх ужо прынялі "у дзеўкі".
Sputnik
Ад Пакроваў і да 21 кастрычніка працягваецца так званае "дзявоцкае лета". На гэтым тыдні варажылі пра характар будучых маладух: калі дні стаялі сонечныя, то і характар у дзяўчат павінен быў быць памяркоўны, дабразычлівы, ласкавы.
Суп з крадзеных курэй і жаніх у сукенцы: як спраўлялі вяселле на Беларусі
Прыгожа апранутыя дзяўчаты імкнуліся як найчасцей бываць на вуліцы, шукалі нагоды па якой-небудзь справе зайсці да сваякоў і суседзяў.
 
Па вечарах у хаце, дзе было шмат моладзі, наладжваліся вячоркі, каб у дзяўчат і хлопцаў была магчымасць паказаць сябе.

Месяц лізун

Быць прынятай "у дзеўкі" азначала для 16-17 гадовай дзяўчынкі-падлетка, што яна дасягнула юнацкага ўзросту. З гэтага часу паверх доўгай сарочкі дзяўчына пачынала насіць верхнюю спадніцу і фартух. Наяўнасць гэтых частак адзення для вясковай супольнасці азначала, што да дзяўчыны можна было засылаць сватоў.
Дарэчы, хлопцы ў гэтым узросце не адставалі ад дзяўчат у жаданні падабацца супрацлегламу полу.
Быць прынятай "у дзеўкі" азначала - пачаць насіць адмысловую вопратку
 
На 16-м годзе, паводле народных меркаванняў, у жыцці юнака надыходзіў "месяц лізун". У кожны зручны момант хлопцы імкнуліся дэманстраваць сваю сілу, зграбнасць і дасціпнасць, больш чым раней дбалі пра знешні выгляд, пра чысціню вопраткі, твару і рук, пра валасы. Як і дзяўчаты, яны пачыналі круціцца каля вады, выкарыстоўваючы яе замест люстэрка і "прылізваючы", зачэсваючы перад ім валасы — адсюль і "лізун".

За што маці пагражалі пабіць дачок

Праўда, у дзяўчат "месяц лізун" пачынаўся значна раней, прыкладна ў 12 гадоў, што вымушала матак навучыць дачок, як належыць паводзіць сябе з хлопцамі, падкрэсліваючы ганебныя вынікі неасцярожнасці і даверлівасці.
Спяваць і плакаць: як згуляць сапраўднае беларускае вяселле
 
Са слоў беларускага этнографа і фалькларыста Часлава Пяткевіча, такое навучанне адбывалася рэзка, пераканаўча і выразна: "Добрэ сабе ўдаўбі ў мазгавіну, што я табе кажу, да слухай, бо буду біць. Ні аднаму хлопцу не вер, хоць бы ён паказаўся табе ангелам; пакуль брэшэ і зубы скаліць, то нехай брэшэ, што хочэ, а ты адбрэхвайся, як знаеш… Але як лёстачкамі стане лезці к табе перш за пазуху, а далей і пад падол, а ты не лясніш яго па мордзі, да будзіш яму спагадаць, то… тады знаеш, што будзе? Адчураецса ад цябе Бог і людзі, а бацькі праклянуць" (З кнігі "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся").
Акрамя такіх павучанняў, былі і жаноцкія сакрэты, як захаваць сваю прыродную прыгажосць. Іх маці таксама перадавала дэчцы.

Парады дзяўчыне, каб валасы не выпадалі:

Каб валасы добра раслі:

Для прыемнага колеру твару:

Як адгадаваць вялікія грудзі

Ідэалам жаноцкасці лічыліся паўнагрудыя жанчыны, таму дзяўчаты выкарыстоўвалі розныя магічныя прыёмы, каб адпавядаць ідэалу. Напрыклад, каб паскорыць рост грудзей, дзяўчынка павінна была больш ужываць у ежу акруглай агародніны: бульбы, буракоў, рэпы, бручкі. Перш чым з'есці, іх трэба было крыху патрымаць за пазухай на голым целе.

Андарак на дзяўчыне — сведчанне "прасватанасці"

Засватаная напярэдадні Пакроваў дзяўчына пачынала насіць андарак. 
Андарак — даматканая спадніца з воўны яркага колеру з папярочнымі палоскамі. Апранаўся па святах. Колькасць андаракоў у пасагу маладой лічылася паказальнікам заможнасці сям'і. На думку даследчыкаў, беларускае "андарак" узыходзіць да нямецкага Underrock, што азначае "сподняя спадніца".
 
Дарэчы, немцы сяліліся на Беларусі з 16 стагоддзя, з тых часоў у беларускай мове жыве шмат слоў нямецкага паходжання, напрыклад "цукар" і "ланцуг".
Беларускія дзяўчаткі
А вось у яўрэйскай мове андаракFм называлі якраз верхнюю спадніцу. Хутчэй за ўсё ад яўрэяў і пайшла ў беларусаў гэта назва адной з самых прыгожых частак жаночага адзення.
У тым выпадку, калі бачылі прыгажуню ў андараку, усім станавілася зразумела, што сваты ў яе ўжо былі і дзяўчына "заручоная і запітая", а яе сям'я ўжо на ўсіх парах рыхтуецца да вяселля.