Відэа

Дзанэці правёў адкрытую трэніроўку ў Мінску

Былы футбаліст зборнай Аргенціны, а цяпер віцэ-прэзідэнт міланскага "Інтэра" Хаўер Дзанэці прыехаў у Беларусь спецыяльна для адкрыцця футбольнай акадэміі. Глядзіце, як прайшла трэніроўка з удзелам легендарнага аргентынца.
Sputnik

Вясной "Інтэр" і "ФШМ" падпісалі пагадненне аб адкрыцці ў Мінску футбольнай акадэміі, дзе італьянскія спецыялісты будуць вучыць дзяцей па новай сістэме.

17 кастрычніка ў беларускую сталіцу для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыехаў віцэ-прэзідэнт клуба "Інтэр" Хаўер Дзанэці. Аргентынец правёў адкрытую трэніроўку з юнымі выхаванцамі акадэміі, а таксама з чатырма аматарскімі камандамі.