Юнацкія летнія Алімпійскія гульні скончыліся: з чым прыедуць беларусы

Цырымонія закрыцця трэцяй летняй юнацкай Алімпіяды, якая праходзіла з 6 па 18 кастрычніка, адбылася ў Буэнас-Айрэсе.
Sputnik

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Цырымонія закрыцця III летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў адбылася ў Буэнас-Айрэсе (Аргентына).

Беларуска заваявала медаль на юнацкай Алімпіядзе і засталася незадаволенай

Мерапрыемства прайшло ў алімпійскай вёсцы спартсменаў. У завяршэнне цырымоніі алімпійскі сцяг быў перададзены прадстаўнікам Сенегала, дзе ў 2022 годзе пройдуць IV летнія юнацкія Алімпійскія гульні.

Зборная Беларусі вяртаецца з Гульняў з дзевяццю медалямі - 2 залатыя, 3 срэбныя і 4 бронзы.

Два "золата" прынёс нашай краіне дзюдаіст Арцём Коласаў.

"Срэбра" прывязуць Іван Брынза (акадэмічнае веславанне), Лізавета Дорц (лёгкая атлетыка). Анастасія Шкурдай (плаванне) прыедзе з двума медалямі - срэбным і бронзавым.

Бронзавымі ўзнагародамі таксама парадавалі Наталля Варакіна ў жаночай барацьбе, Крысціна Канцавенка ў лёгкай атлетыцы, а таксама Вікторыя Ахотнікава і Ілля Фамянкоў, які атрымаў узнагароду ў змешаным камандным турніры па гімнастыцы.

Беларускія спартсмены вернуцца з Аргентыны 21 кастрычніка.

У трэціх летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, якія праходзілі з 6 па 18 кастрычніка ў аргентынскім Буэнас-Айрэсе, прыняло ўдзел 4012 спартсменаў з 206 краін.

На першым месцы па колькасці ўзнагарод - зборная Расіі (29-18-12, усяго - 59), на другім - Кітая (18-9-9, усяго - 36), на трэцім - Японія (15-12-12, усяго - 39).