Самы доўгі марскі мост адкрылі ў Кітаі

Марскі мост даўжынёй у 55 кіламетраў злучае гарады Ганконг, Макаа і Чжухай.
Sputnik

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Самы доўгі ў свеце марскі мост адкрылі ў Кітаі, у цырымоніі адкрыцця прымаў удзел і старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Марскі мост злучае гарады Ганконг, Макаа і Чжухай, яго даўжыня - 55 кіламетраў. Цікава збудаванне не толькі памерамі, але і структурай.

Самы доўгі марскі мост адкрылі ў Кітаі

У структуру моста ўваходзяць 23-кіламетровы надводны мост, сямікіламетровы падводны тунэль і некалькі штучных выспаў.

Самы доўгі марскі мост адкрылі ў Кітаі

З-за асаблівасцяў адміністрацыйнага дзялення паміж мацерыковым Кітаем з аднаго боку і Ганконгам з Макаа з другога боку ўсталяваныя кантрольна-прапускныя пункты.

Самы доўгі марскі мост адкрылі ў Кітаі

Важнасць адкрыцця моста на ўрачыстасці з нагоды адкрыцця збудавання пацвердзіў і старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Самы доўгі марскі мост адкрылі ў Кітаі

Інжынеры запэўніваюць, што мост зможа працаваць да 120 гадоў. Мяркуецца, што ён здольны вытрымаць тайфуны і землятрусы.