Дом Караткевіча ў Оршы прадалі невядомаму пакупніку

Будынак не ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў і дзяржавай не ахоўваецца.
Sputnik

ВІЦЕБСК, 25 кас - Sputnik. Дом у Оршы, у якім жыў вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, каля двух тыдняў таму быў прададзены, імя пакупніка невядома, перадае карэспандэнт Sputnik.

Караткевіч-party, або Як дом класіка выклікаў ажыятаж не толькі ў Оршы

Былы гаспадар прасіў за дом каля 34 тысяч беларускіх рублёў. Сярод магчымых пакупнікоў выступала аршанскае грамадскае аб'яднанне "Звяз".

"На жаль, у нас не атрымалася дамовіцца з уладальніцай, і дом быў прададзены невядомаму пакупніку. Ажыятаж вакол будынка быў моцны і жадаючых яго купіць хапала. Наколькі мне вядома, ніхто будынак музею Уладзіміра Караткевіча перадаваць не збіраецца", - распавёў карэспандэнту Sputnik старшыня "Звяза" Ігар Казмерчак.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі аб'яднання не губляюць надзеі даведацца, хто новы ўладальнік будынка і паспрабаваць дамовіцца аб куплі з ім.

Нагадаем, дом, які сям'я Караткевічаў купіла ў 1946 годзе, і дзе пісьменнік стварыў сваё знакамітае "Дзiкае паляванне караля Стаха" быў выстаўлены на продаж летам гэтага года траюраднай пляменніцай Караткевіча, якая атрымала дом у спадчыну. На яго знайшлося некалькі пакупнікоў, сярод якіх быў "Звяз", актывісты грамадскага аб'яднання хацелі зрабіць з будынка культурны цэнтр.