Спектакль Андрэя Курэйчыка "Падводнікі" пакажуць у рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў Мінску, паведамілі Sputnik арганізатары.
Па словах рэжысёра пастаноўкі Сяргея Кавальчука, праца над спектаклем пачалася ў 2012 годзе. У п'есе вядомага сучаснага беларускага драматурга разгортваюцца драматычныя падзеі на савецкай падводнай лодцы К-19.
У працэсе рэпетыцый жанр пастаноўкі трансфармаваўся дзякуючы чалавечым эмоцыям і любоўнай лірыцы з катастрофы ў паліфанічную хроніку трагедыі, якая не адбылася.
Аўтары адзначаюць, што "Падводнікі" апынуліся вельмі дарагой пастаноўкай. Шмат часу і сіл было выдаткавана на эфектныя дэкарацыі: разрэз падводнай лодкі ў тры ярусы.
Чытайце таксама:
- Хто ўвайшоў у шорт-ліст пятай Нацыянальнай тэатральнай прэміі?
- Віця, апусці ружжо! Чым скончыцца "Паляванне на сябе"?
- Чаму спектакль "С училища" дае важкую аплявуху беларусам?