Хто ўвайшоў у шорт-ліст пятай Нацыянальнай тэатральнай прэміі?

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпектакль "Рэвізор" у пастаноўцы Мікалая Пінігіна
Спектакль Рэвізор у пастаноўцы Мікалая Пінігіна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Заяўкі на ўдзел у першым конкурсным этапе падалі 87 спектакляў, з якіх у фінал прайшла амаль палова.

МІНСК, 1 кас — Sputnik. 48 спектакляў увайшлі ў шорт-ліст пятай Нацыянальнай тэатральнай прэміі, паведаміла сёння на прэс-канференцыі першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Елізар'еў: я вярнуўся, каб ствараць, а не зводзіць рахункі

У першым этапе конкурснага адбору ўдзельнічалі 87 спектакляў, больш за палову з якіх дабралася да фіналу. Лаўрэаты тэатральнай прэміі стануць вядомымі на цырымоніі ўзнагароджання, якая пройдзе 21 снежня ў Купалаўскім тэатры.

Як змянілася тэатральная прэмія ў гэтым годзе >>

Конкурс пачнецца 2 кастрычніка з адбору ў секцыі музычных тэатраў. За перамогу ў некалькіх намінацыях пазмагаюцца пастаноўкі Вялікага тэатра Беларусі, Беларускага дзяржаўнага акадмічнага музычнага тэатра і тэатра Генадзя Гладкова.

Вялікі тэатр на тэатральным спаборніцтве пакажа пастаноўкі "Багема", "Тоска", "Ор і Ора" і "Каханне і смерць", акадэмічны музычны тэатр – спектаклі "Трыстан і Ізольда", "Вясёлая ўдава" і "Вішнёвы сад". Тэатр Генадзя Гладкова пакажа прэм’еру мінулага сезону — брадвейскі мюзікл "Недалёка ад нормы" і пастаноўку "Жарсці па Цілю".

У секцыі тэатра лялек паказы спектакляў пройдуць з 9 па 23 лістапада. За перамогу пазмагаюцца сем спектакляў, сярод якіх "Калядная гісторыя" і "Пансіён Belveder" Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, "Пліх і Плюх" Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек, "Сіняя-сіняя" Магілёўскага абласнога тэатра лялек, "Новая зямля" Брэсцкага тэатра лялек, "Сёстры Грайі" Мінскага абласнога тэатра лялек "Батлейка" і "Абяцанне па світанку" Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

Прадстаўнік Федэральнага цэнтра падтрымкі гастрольнай дзейнасці Міністэрства культуры РФ Наталля Афанасьева - Sputnik Беларусь
Радыё
Афанасьева: "Пане Каханку" ўбачылі ў Расіі, а "Пралётнага гусака" ў Беларусі

Секцыя тэатраў драмы будзе працаваць з 17 кастрычніка па 15 снежня. За перамогу ў намінацыях гэтага накірунку будуць змагацца не толькі прызнаныя беларускія майстры, але і маладыя рэжысёры.

У шорт-ліст увайшлі работы "451 па Фарэнгейту" Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, "Бетон", "Кар’ера доктара Рауса" і "Сіндром Медэі" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, "Шлюбная дамова" ад тэатральнага праекта "ТрыТфармТ", "Ваша сястра і палонніца" Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, "Вераніка вырашае памерці" тэатральнай майстэрні Наталлі Башавай, "Ваўкі і авечкі" Тэатра кінаакцёра, "Дзеці Ванюшына" і "Чалавек з Падольска" Беларускага дзаржаўнага маладзёжнага тэатра, "Жанчына мора", "Ліпень" і "Смех у цемры" Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, "Метад" Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра, "Опіум" ад цэнтра візуальных мастацтваў АРТ Карпарэйшн, "Падвонікі" тэатра Горкага, "Кропкі на часавай восі" Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі і "Тры сястры" Драматычнага тэатра Беларускай арміі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоП"еса "Зямля Эльзы"
Пьеса Земля Эльзы молодого российского драматурга Ярославы Пулинович пользуется популярностью на родине автора - Sputnik Беларусь
П"еса "Зямля Эльзы"

За перамогу ў намінацыях секцыі драмы будуць змагацца адразу некалькі спектакляў Нацыянальнага акаоэмічнага тэатра Янкі Купалы — "Зямля Эльзы", "Рэвізор" і "Запалкі".

Навінкай гэтага года стала з’яўленне секцыі эксперыментальных тэатраў. Па словах Ірыны Дрыгі, было шмат спрэчак наконт таго, ці варты тэатральны эксперымент такой увагі як нацыянальная прэмія, але ў выніку было прынята станоўчае рашэнне. Конкурсны адбор эксперыментальных спектакляў пройдзе з 17 кастрычніка па 11 снежня.

У Купалаўскім тэатры паставілі п'есу Зямля Эльзы маладога расійскага драматурга Яраславы Пуліновіч - Sputnik Беларусь
Фота
Вёска без лапцей і шэрасці: у Купалаўскім паставілі п'есу "Зямля Эльзы"

У ліку намінантаў — "Бетон" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, "ДэкаДанс/Арыгамі" Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, "Сёстры Грайі" Мінскага абласнога тэатра лялек "Батлейка" і "OEDIPUS" Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра.

За перамогу ў намінацыі "Лепшы спектакль па творы сучаснага беларускага аўтара" будуць змагацца "Час сэканд-хэнд" Мінскага абласнога драматычнага тэатра, "Дарожка мая…" Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола, "Ляцелі арэлі" Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра, "Опіум" ад АРТ Карпарэйшн, "Радзіва Прудок" Купалаўскага тэатра і "Кропкі на часавай восі" Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі.

© SputnikПрэм’ера "Радзіва Прудок" на Палессі
Прэм’ера Радзіва Прудок на Палессі - Sputnik Беларусь
Прэм’ера "Радзіва Прудок" на Палессі

Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва члены журы будуць абіраць з 23 кастрычніка па 23 лістапада. У гэтым годзе намінаваныя "Лятучы карабель" Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, "Па шчупаковыім загадзе" Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і пастаноўка з такой жа назвай ад Палескага драматычнага тэатра, "Калядная гісторыя" Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, "Старая чароўная казка" Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра і "Шаша з левага чаравіка" Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек.

Стужка навiн
0