МІНСК, 27 кас - Sputnik. Сталі вядомыя імёны вядучых дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", паведамілі ў пятніцу ў эфіры праграмы "Панарама" тэлеканала "Беларусь 1".
Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Мінску 25 лістапада. Удзельнічаць у папулярным шоу будуць прадстаўнікі 20 краін.
Як стала вядома менш чым за месяц да правядзення шоу, яго вядучымі стануць Яўген Перлін, Зена (Зіна Купрыяновіч) і Хелена Мерааі.
Цырымонію адкрыцця конкурсу ў выставачным комплексе "БелЭкспа" будуць весці Дзяніс Дудзінскі і Ганна Квілорыя.
Зараз вядучыя рыхтуюцца да правядзення шоу і ўдасканальваюць англійскую. Ім трэба будзе працаваць не толькі на сцэне, але і ў Грын-руме.
Вядучых конкурсу выбіралі шляхам адкрытага кастынгу, на які паступілі некалькі дзясяткаў заявак не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы.