Радыё

Рак: "Хэлоўін" у Мінску - гэта постапакаліпсіс, ёгі і гладыятарскія баі

Арганізатар фестываляў этнакультуры, кіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк" Аляксандар Рак раскрыў некаторыя сюрпрызы святкавання Хэлоўіна, якое пройдзе ўвечары 31 кастрычніка ў мінскім клубе "Бруге".
Sputnik

У музычнай праграме фестывалю "Хэлоўін", які пройдзе ўвечары у сераду ў сталічным клубе "Бруге", будуць удзельнічаць дзевяць яркіх каманд, сярод якіх украінскія майстры псіхадэлічнага року "Sinoptik", а таксама беларускія гурты "Племя" і "Эвтаназия".

У цэлым святкаванне Хэлоўіна вырашана зрабіць постапакаліптычным, распавёў у МПЦ Sputnik Беларусь арганізатар фестывалю Аляксандр Рак.

"Мы стараемся рэалізаваць паўнавартасны "хэлаўінскі" карнавал, таму ёсць агульная тэматыка ўсяго мерапрыемства, якая ў гэтым годзе прысвечана свету постапакаліпсіса. Будзе спецыяльнае афармленне памяшкання, спецыяльныя канструкцыі. Ёсць вялікая колькасць аніматараў, якія будуць iграць персанажаў з фільмаў і ўзаемадзейнічаць з гледачамі", - распавёў Рак.

На адмысловай арэне ў клубе пройдуць відовішчныя гладыятарскія баі ў выкананні каскадзёраў. Акрамя таго, публіку чакае знаёмства з шаманскай культурай, а таксама паказальнае шоу майстроў ёгі, здольных "рабіць няўяўныя рэчы са сваім целам, напрыклад, пратыкаць сябе пруткамі", падзяліўся планамі арганізатар.

Фрагмент гутаркі з арганізатарам фестываляў этнакультуры, кіраўніком экстрым-тэатра "Берсерк" Аляксандрам Ракам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама: