Сіманьян заклікала не забываць пра лёс Вышынскага

Вышынскі проста за тое, што быў журналістам, знаходзіцца пад арыштам, падкрэсліла галоўны рэдактар МІА "Россия сегодня".
Sputnik

МІНСК, 31 кас - Sputnik. Галоўны рэдактар МІА "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян заклікала ўдзельнікаў Сусветнага кангрэса расійскіх суайчыннікаў не забываць пра лёс кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага.

ЦеЕвропа: дзясяткі маскоўскіх калег падтрымалі журналіста Вышынскага

Журналіста Вышынскага затрымалі ў маі гэтага года ў Кіеве. Кіраўніку партала РІА "Новости Украина" ставяць дзяржаўную здраду, абвінавачваюць яго таксама ў падтрымцы самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

Звяртаючыся ў сераду да ўдзельнікаў Сусветнага кангрэса расійскіх суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, Сіманьян падкрэсліла, што Вышынскі не быў тэрарыстам, ашуканцам або забойцам.

"Ён проста журналіст, яго, уласна, ні ў чым іншым і не абвінавачваюць", - падкрэсліла яна.

"Я вас вельмі прашу не забываць пра яго і... калі вы размаўляеце ў розных краінах з калегамі, журналістамі, прадстаўнікамі грамадскай думкі, экспертамі, бываеце на эфірах, мерапрыемствах, я прашу вас нагадваць пра лёс Кірыла Вышынскага, што чалавек проста за тое, што быў журналістам, цяпер пакутуе ў краіне, якая спрабуе быць Еўропай", - звярнулася да ўдзельнікаў кангрэса Сіманьян.

Да затрыманага Вышынскага не пускаюць консульскіх работнікаў - у Кіеве спасылаюцца на тое, што ў журналіста ёсць украінскае грамадзянства. Міністэрства замежных спраў Расіі называла тое, што адбываецца вакол партала і яго кіраўніка, самаўпраўнасцю. Пасольства РФ накіроўвала ва ўкраінскае знешнепалітычнае ведамства дзве ноты з патрабаваннем спыніць гвалт над прадстаўнікамі СМІ.

Занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй выказвалі таксама міжнародныя арганізацыі, у тым ліку журналісцкія асацыяцыі па ўсім свеце. Уважліва сочаць за развіццём сітуацыі і ў АБСЕ.

Чытайце таксама: