Відэа

ЦеЕвропа: дзясяткі маскоўскіх калег падтрымалі журналіста Вышынскага

Падпісацца
Акцыю ў падтрымку кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага арганізавалі ў Маскве. Глядзіце на відэа, як прайшла акцыя.

Вышынскі знаходзіцца пад арыштам ва Украіне ўжо на працягу 150 дзён. Яго абвінавачваюць у падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржаўнай здрадзе. У пятніцу дзясяткі чалавек сабраліся на Зубаўскім бульвары, каб падтрымаць замежнага журналіста.

Генеральны дырэктар МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў  - Sputnik Беларусь
Радыё
Кісялёў пра суд над Вышынскім: Кіеў слухае тое, што скажуць у ЗША

Удзельнікі акцыі прынеслі плакаты, якія склалі партрэт Вышынскага з хэштэгам #цеЕвропа і #TruthnotTreason. У неба паляцелі паветраныя шары белага колеру.

Гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў выказаў спадзяванне, што калегі з іншых выданняў таксама выступяць з падтрымкай медыягрупы.

Вышынскі на працягу некалькіх месяцаў знаходзіцца пад арыштам, да яго не дапускаюць расійскіх дыпламатаў у сувязі з тым, што ў затрыманага ўкраінскае грамадзянства. Пасольства Расіі накіравала ў МЗС Украіны дзве ноты з патрабаваннем вызваліць журналіста.

Стужка навiн
0