Фільм "Ідзі і глядзі" ўвайшоў у 100 лепшых фільмаў свету не на англійскай мове

Беларуская стужка па апавяданні Алеся Адамовіча не аднойчы ўключалася ў спісы лідараў сусветнага і беларускага кіно.
Sputnik

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Фільм рэжысёра Элема Клімава "Ідзі і глядзі" ўвайшоў у сотню лепшых фільмаў свету, знятых не на англійскай мове, рэйтынг саставіла выданне BBC News.

На першым радку апынулася японская стужка рэжысёра Акіры Курасавы "Сем самураяў", на другім "Выкрадальнікі веласіпедаў" Віторыа дэ Сікі. Трэцяе месца заняла таксама японская "Такійская гісторыя".

Беларускі фільм знаходзіцца на 59-м радку сусветнага хіт-параду.

Складальнікі рэйтынга падкрэслілі, што ў гэтым годзе адчулі патрэбу перанесці фокус з Галівуду і засяродзіцца на лепшым кінематографе з усяго свету.

Фільм рэжысёра Элема Клімава "Ідзі і глядзі" паводле апавяданне Алеся Адамовіча "Хатынская гісторыя" створаны сумеснымі намаганнямі "Беларусьфільма" і "Масфільма". Стужка не аднойчы ўключалася ў спісы лепшых сусветных фільмаў. У 1986 годзе фільм паглядзелі амаль 30 мільёнаў чалавек, некаторых з іх вывозілі з кінатэатру машыны "хуткай дапамогі".

Чытайце таксама: