У кампазітара Ігара Лучанка здарыўся інсульт

Народны артыст СССР, як паведамляюць СМІ, цяпер знаходзіцца ў сталічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Sputnik

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Народны артыст СССР, кампазітар Ігар Лучанок перанёс інсульт, пра гэта ў пятніцу паведаміла газета "Комсомольская правда".

Лучанок у 80-гадовы юбілей: жывем, і нам за сваё жыццё не сорамна

Лучанок - легендарны беларускі кампазітар, народны артыст СССР і Беларусі. Не так даўно маэстра адсвяткаваў 80-гадовы юбілей.

Як паведаміла ў пятніцу газета "Комсомольская правда", у кампазітара здарыўся інсульт. Зараз ён дастаўлены ў сталічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Лучанок праславіўся як кампазітар песеннага жанру, хоць стварыў нямала класічных работ. У свой час ён напісаў нямала песень "Песняроў", "Сяброў", "Верасоў", Іосіфа Кабзона, Сафіі Ратару, Валянціны Талкуновай, Марыі Пахоменка, Льва Лешчанкі, Эдуарда Хіля, Віктара Вуячыча і іншых музыкаў.

Кампазітар з'яўляецца ўладальнікам званняў Народнага артыста СССР і Беларусі, таксама ён быў узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны, медалём ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў", Ордэнам Дружбы Народаў і мноствам іншых узнагарод.

Напярэдадні 80-годдзя кампазітара Sputnik браў у яго інтэрв'ю: пра ўспаміны, сучаснікаў і самыя яркія падзеі.