Пераблытаў сезон: хрушч прыляцеў у лістападзе ў Магілёў

Прырода ў гэтым годзе здзіўляе як ніколі: увосень у Бабруйску ўжо цвілі каштаны.
Sputnik

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Хрушча сфатаграфавалі жыхары Магілёва, перадае Sputnik.

Фота насякомага, якое пераблытала сезон, размясцілі ў сацсетках у панядзелак.

"Хрушч у лістападзе або глабальнае пацяпленне?" - падпісала аўтар здымка.

Трэба сказаць, прырода ў гэтым годзе здзіўляе беларусаў як ніколі. У Магілёве ў жніўні нечакана "прачнуліся" кедр і хвоя. У Гродзенскай вобласці напярэдадні Яблычнага Спасу зацвілі яблыні. А ў верасні ў Бабруйску пакрыліся свежай зелянінай каштаны.

Шмат у чым такая з'ява тлумачыцца досыць цёплай восенню і летам, з-за чаго ў дрэў парушылася вегетацыя.