Сталі вядомыя першыя пераможцы кінафестывалю "Лістапад-2018"

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праводзіцца ў 25-ы раз, у фестывалі прымаюць удзел больш за 160 карцін з 48 краін.
Sputnik

МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Пераможцы Конкурса нацыянальных кінашкол 25-га міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" былі названыя напярэдадні.

Чырвоная дарожка кінафестывалю "Лістапад-2018"

Прыз "За лепшы фільм" атрымаў прадстаўнік Польскай нацыянальнай школы кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі Петэр Санд Магнусэн за фільм "Той самы боль".

Былі таксама ўручаныя тры дыпломы. Так, прадстаўнік Кыргызска-Турэцкага ўніверсітэта "Манас" Бягім Жалдубай Кызы атрымаў дыплом "За аператарскую работу і мужнасць" за фільм "Адчужэнне". Фільм Імэна Чжана з мабільнай кінашколы "DOCNOMADS" "На ўсход" быў адзначаны дыпломам "За дасціпны арыгінальны падыход", а прадстаўніца той жа школы Мірна Эверхард была ўганараваная дыпломам "За тое, што кажаце жыццю "так", хоць усведамляеце яго хуткацечнасць" за фільм "Скачкі Бруна".

Узнагароды былі ўручаныя ў Музеі гісторыі беларускага кіно.

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праводзіцца ў 25-ы раз. Яго слоган сёлета - "Пазнаючы белы свет". Форум прысвечаны вядомаму рэжысёру Кіры Муратавай, якая памерла ў чэрвені гэтага года. У фестывалі прымуць удзел больш за 160 карцін з 48 краін.

Не абыйшлося ў гэтым годзе і без скандалу. Шэраг прадстаўнікоў кінасуполкі выказалі незадаволенасць тым, што ў камісію па адборы карцін для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе не ўвайшла дырэкцыя фестывалю. З-за гэтага сваі фільмы з конкурсу адклікалі рэжысёр і прадзюсар Ева-Кацярына Махава ("Перазімаваць") і рэжысёр Кірыл Галіцкі ("Пляж-лес-тамбур").