Радыё

Сын Ігара Лучанка распавёў пра бацьку: быў на грані, але, дзякуй Богу, жывы

Праз 3 дні пасля інсульту ў знакамітага кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка яго сын Андрэй па тэлефоне распавёў радыё Sputnik Беларусь пра стан здароўя свайго бацькі.
Sputnik

У дадзены момант Ігар Міхайлавіч Лучанок знаходзіцца ў медыкаментознай коме пасля перанесенага 2 лістапада інсульту. Пра яго цяперашні стан здароўя ў тэлефоннай размове з радыё Sputnik Беларусь распавёў сын легендарнага кампазітара Андрэй Лучанок.

Лепшыя ўрачы краіны працуюць з Лучанком

"Тэлефануюць шмат, я ўдзячны ўсім за гэта. Калі без падрабязнасцяў, то стан па-ранейшаму цяжкі, але дзякуй Богу, што жывы. Гэта ўжо добра ў гэтай сітуацыі", - сказаў сын кампазітара.

Усё было на мяжы, але ўрачы робяць усё, што могуць, дадаў суразмоўца.

"Самыя лепшыя ўрачы, лепшае абсталяванне бальніцы хуткай дапамогі. І мы дапамагаем, ездзім. І ўчора, і пазаўчора. Сёння мама сама, я на працы", - распавёў суразмоўца.

Робіцца ўсё магчымае, адзначыў сын кампазітара, яшчэ раз падзякаваўшы ўсім, хто суперажывае, за маральную падтрымку.

"Урачы асцярожна, паступова будуць глядзець, рабіць нейкія новыя працэдуры і будуць паступова неяк выводзіць яго з гэтага стану асцярожна. У іх там калегія, яны раяцца і прымаюць рашэнні", - дадаў Андрэй.

Як стала вядома ў пятніцу 2 лістапада, народны артыст СССР і Беларусі, кампазітар Ігар Лучанок перанёс інсульт і быў экстрана шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Медыкі правялі аперацыю, пасля якой стан здароўя кампазітара застаецца стабільна цяжкім.

Не так даўно маэстра адсвяткаваў 80-гадовы юбілей.

Каментар сына кампазітара Ігара Лучанка Андрэя слухайце на радыё Sputnik Беларусь.