Якія падарункі "Міс Беларусь" вязе ў Пекін

Дзяўчына падорыць канкурсанткам зробленыя рукамі выхаванцаў дома-інтэрната лямцавыя сэрцайкі, а на дабрачынны аўкцыён выставіць беларускую саламяную ляльку.
Sputnik

МІНСК, 8 ліс - Sputnik. Беларуская ўдзельніца "Міс Свету" Марыя Васілевіч прывязе канкурсанткам выкананыя рукамі выхаванцаў Каменскай дапаможнай школы-інтэрната падарункі, распавялі ў прэс-службе Нацыянальнай школы прыгажосці.

Якія падарункі "Міс Беларусь" вязе ў Пекін

"Гэта сэрцайкі з лямца і саламяныя анёлы. Таксама на дабрачынны аўкцыён Марыя выставіць унікальны лот - беларускую ляльку. Цацку, якая асацыюецца з традыцыямі народа, таксама ўручную зрабілі юныя майстры з інваліднасцю. Ім не больш за 18 гадоў", - распавяла прэс-сакратар Нацыянальнай школы прыгажосці Дарына Міхаленка.

Якія падарункі "Міс Беларусь" вязе ў Пекін

Школа прыгажосці пры падтрымцы Міністэрства культуры курыруе беларускую ўдзельніцу конкурсу. У "Міс Свету" няма дэфіле ў купальніках, і больш увагі надаецца сацыяльным праектам удзельніц. Беларуская ўдзельніца вырашыла зрабіць акцэнт на творчай рэалізацыі людзей з інваліднасцю.

"З ранняга дзяцінства яны змагаюцца з медыцынскімі дыягназамі, і творчасць дапамагае ім у гэтым. Лялька - калектыўны твор. Некаторыя змаглі выканаць толькі невялікія яе дэталі, і ўсё роўна яны вельмі ганарацца сабой, бо іх праца стала часткай чагосьці прыгожага. Марыя перакананая , што ўсе людзі ад нараджэння таленавітыя, і вельмі важна здолець вырасціць гэта цудоўнае зерне. Гэта і ёсць асноўная думка дабрачыннага праекта "Міс Беларусь", - распавяла Міхаленка.

Якія падарункі "Міс Беларусь" вязе ў Пекін

Стварэнне лялек - не адзінае, чым займалася удзельніца ад Беларусі. Васілевіч у Дзень горада на пляцоўцы ля ратушы арганізавала выступы танцоўшчыкаў на інвалідных калясках, музыкаў, якія слаба бачаць, наведвала дзіцячыя дамы і займалася з дзецьмі і падлеткамі творчасцю.

Напярэдадні беларуская ўдзельніца адправілася ў Кітай. Дабрачынны аўкцыён - адна з частак конкурсу, а на творчым этапе дзяўчына прадэманструе беларускі танец.

Чытайце таксама: