Нацыянальны касцюм і кактэйльную сукенку прадэманстравала журналістам беларуская прыгажуня Марыя Васілевіч. Прэзентацыя прайшла ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
![Мисс Беларусь Мария Василевич (справа) и автор платья, дизайнер студии моды MUGAKO Дарья Мугако Мисс Беларусь Мария Василевич (справа) и автор платья, дизайнер студии моды MUGAKO Дарья Мугако - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103794/59/1037945928_0:0:3000:1990_600x0_80_0_0_00826fa9b99727acd92c87cfb1ea2d0f.jpg)
Адзін з самых эфектных выхадаў на конкурсе "Міс свету", які пройдзе 8 снежня ў кітайскім горадзе Санья, — гэта выхад у нацыянальных касцюмах. Дызайнер Дар'я Мугака вырашыла здзівіць традыцыйнай беларускай "сувенірнай лялькай".
![Мисс Беларусь Мария Василевич в национальном белорусском костюме от дизайнера Дарьи Мугако Мисс Беларусь Мария Василевич в национальном белорусском костюме от дизайнера Дарьи Мугако - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103794/58/1037945836_0:0:3000:2030_600x0_80_0_0_0d0c61dd44f4cb1de9317d5d81eef5a6.jpg)
У строі дызайнера мноства лёгкіх валанаў з багатымі карункамі, нябесна-блакітных вышывак. Спадніца, выкананая з беларускага ільну, пераходзіць у шлейф і сімвалізуе фартух.
![Национальный костюм для белорусской красавицы выполнен в стиле сувенирная кукла Национальный костюм для белорусской красавицы выполнен в стиле сувенирная кукла - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103794/60/1037946024_0:0:2863:2048_600x0_80_0_0_47e35124339898ad06a721086a30f591.jpg)
Па задумцы, калі беларуская прыгажуня будзе выконваць народны танец на сцэне, спадніцу пакароцяць да калена, каб яна не скоўвала руху.
Галаўны ўбор, над якім працавала дызайнер аксесуараў Кацярына Плавінская, упрыгожаны васількамі і каласамі. А туфлі з мяккай замшы на невысокім абцасе пашылі ў кампаніі Studio Sutoria.
![Обувь из замши с национальным орнаментом сделана вручную Обувь из замши с национальным орнаментом сделана вручную - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103794/62/1037946286_0:0:3000:1933_600x0_80_0_0_49acd9e603d125bb1842ae76c595a7f5.jpg)
Яшчэ адну сукенку, якую прымерыла Марыя Васілевіч, падрыхтавалі ў модным доме "Papilio" для намінацыі "Міс топ-мадэль".
![Мария Василевич демонстрирует дизайнерское вечернее платье для номинации Топ-модель, созданное командой Модного дома Papilio Мария Василевич демонстрирует дизайнерское вечернее платье для номинации Топ-модель, созданное командой Модного дома Papilio - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103794/66/1037946626_0:0:2986:2047_600x0_80_0_0_5df91008e0684343521fd0f36c4fef44.jpg)
"Сукенка яркая і фактурная, — лічыць крэатыўны дырэктар "Papilio". — У ёй прысутнічаюць прыгожы графічны сілуэт і раскошныя вышыўкі. Праз чорны лёгкі вэлюм злёгку прасвечваюць ножкі і пры гэтым мадэль даўжынёй у падлогу".
![Вечернее платье для номинации Топ-модель - это графичный силуэт и вышивки Вечернее платье для номинации Топ-модель - это графичный силуэт и вышивки - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103794/67/1037946725_0:0:2975:2048_600x0_80_0_0_0c22bb1fcaa89d56143974436f5a0e28.jpg)
Сукенка выканана з чорнага цюлю і тафты, вышытае лісце ўпрыгожана пацеркамі. Расшыўка ідзе і па ліфу.
![Минчанка Мария Василевич победила в конкурсе Мисс Беларусь в мае этого года Минчанка Мария Василевич победила в конкурсе Мисс Беларусь в мае этого года - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103794/72/1037947270_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_adf5a22ef2bf4487bb6417334c52a340.jpg)
Таксама на прэзентацыі паказалі эскіз сукенкі для фінальнага выхаду, над якой працуе дызайнер Юлія Латушкіна.
Для стварэння гэтай сукенкі будзе выкарыстаная глітэрная тканіна з пераходам ад бірузовага да сіняга. Па словах дызайнера, "матэрыял будзе блішчэць і пералівацца россыпам, што створыць вельмі прыгожы і незабыўны эфект на сцэне". Пры гэтым, дадае яна, "атрымаецца прыгожы, запамінальны і вытрыманы стыль".