БАТЭ ў тумане прайграў лонданскаму "Чэлсі"

Барысаўчане займаюць апошняе месца ў сваёй групе - пакуль за БАТЭ адна перамога, у матчы з "Відзі".
Sputnik

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Брытанскі клуб "Чэлсі" атрымаў перамогу ў гасцявым матчы Лігі Еўропы супраць БАТЭ, паведаміў карэспандэнт Sputnik з "Барысаў-Арэны".

Сустрэча барысаўчан і лонданцаў завяршылася з лікам 1:0 на карысць гасцей. Адзіны мяч забіў Аліўе Жыру на 53-й хвіліне гульні.

Матч прайшоў пры поўных трыбунах - за гульнёй на месцы сачылі як заўзятары БАТЭ, так і фанаты "Чэлсі".

Sputnik вёў тэкставую анлайн-трансляцыю сустрэчы.

Гульня яшчэ двух удзельнікаў групы L, венгерскага "Відзі" і грэчаскага ПАОКа завяршылася перамогай венграў (1:0).

У сваёй групе БАТЭ займае апошнюю, чацвёртую, пазіцыю. Клуб правёў чатыры гульні і атрымаў толькі адну перамогу - у матчы з венгерскім "Відзі". Тады барысаўчане выйгралі з лікам 2:0.

Раней БАТЭ прайграў грэчаскаму ПАОКу і "Чэлсі".

Наступны матч у ЛЕ БАТЭ правядзе супраць "Відзі" 29 лістапада.