МІНСК, 14 ліс - Sputnik. Тэхнічная каманда Белтэлерадыёкампаніі завяршае мантаж сцэны дзіцячага "Еўрабачання-2018" у шматфункцыянальным спарткомплексе "Мінск-Арэна", распавялі Sputnik у медыяхолдынгу.
Беларусь прыме дзіцячае "Еўрабачанне-2018" 25 лістапада. У шоу будуць змагацца прадстаўнікі рэкорднай колькасці краін - 20 удзельнікаў.
Сцэна для дзіцячага конкурсу гатовая да правядзення "Еўрабачання" амаль за два тыдні да яго пачатку: мантаж завяршыўся ў аўторак. Першыя рэпетыцыі са статыстамі пачнуцца ў "Мінск-Арэне" ўжо ў сераду.
"Змест першых рэпетыцый конкурсу трымаецца арганізатарамі ў строгім сакрэце, бо яны дазволяць адпрацаваць канцэртныя нумары і падрыхтаваць асноўныя сюрпрызы галоўнага шоу", - адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.
У гэтым годзе, як абяцаюць у кампаніі, сюрпрызаў на дзіцячым "Еўрабачанні" будзе шмат, бо шоу дазволіць "выйсці ўдзельнікам ў адкрыты космас".
Рэпетыцыі з рэальнымі удзельнікамі дзіцячага конкурсу "Еўрабачання-2018" пачнуцца 20 лістапада, адразу пасля адкрыцця "Еўратыдня". Урачысты старт конкурсу дадуць у НВЦ "БелЭкспа" 19 лістапада а 17-й, тэлеверсію адкрыцця пакажуць у эфіры беларускіх тэлеканалаў.