Маштабны канцэрт хору Вялікага тэатра Беларусі прайшоў у Мінску 14 лістапада. Гэта значная і доўгачаканая падзея для аматараў класічнай музыкі: падобныя канцэрты праходзяць у тэатры ўсё адзін раз у два-тры гады. Папярэдні канцэрт прайшоў у 2015 годзе.
У гэты раз на сцэне Вялікага тэатра выступілі больш за 150 артыстаў. Разам з харавымі выканаўцамі гледачоў парадавалі салісты оперы, аркестр і артысты балета. Падчас канцэрту прагучалі харавыя творы, якія цяпер не выконваюцца на сцэне Вялікага тэатра, а таксама ўрыўкі з опер, якія прысутнічаюць у дзеючым рэпертуары.
Хору Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі споўнілася 70 гадоў. Зараз у ім задзейнічаны 70 высакакласных вакалістаў. Якасць выканання твораў хорам настолькі высокая, што калектыў не раз запрашалі на гастролі ў Бразілію, Германію, Ізраіль, Іспанію, Польшчу, Партугалію, Швейцарыю і Тайланд.
Чытайце таксама:
- Паўсюль каханне: што не так з беларускім нацыянальным балетам "Анастасія"?
- Ён вяртаецца: як калектыў Вялікага тэатра сустрэў Валянціна Елізар'ева
- Пагуляем у дэкаданс? Адбыўся перадпаказ "Саламеі" Штраўса і Уайльда