МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Энергетыкі Віцебскай вобласці працягваюць працы па аднаўленні электразабеспячэння ў населеных пунктах пасля снегападу, паведамілі ў чацвер у РУП "Віцебскэнерга".
З-за моцных ападкаў без электразабеспячэння апынуліся больш за 100 вёсак у Барысаўскім, Лепельскім і Ушацкім раёнах.
"За перыяд з 0:00 да 15:00 гадзін бягучых сутак ліквідаваны аварыйныя адключэнні больш чым у 120 населеных пунктах вобласці", - сказалі ў арганізацыі.
Паводле інфармацыі Віцебскэнерга, адключэнні былі выкліканыя ў асноўным падзеннем галінак і дрэў пад цяжарам мокрага снегу.
Энергетыкі таксама распавялі, што цяпер працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння ў 18 вёсках Лепельскага раёна - менавіта гэты рэгіён найбольш пацярпеў ад снегападу.