Яшчэ адзін рэйтынг пашпартоў: Беларусь апынулася на 68 месцы

Падарожнічаць без візы ва ўсе краіны свету дазволяць пашпарты 14 дзяржаў.
Sputnik

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Беларускі пашпарт апынуўся на 68 месцы ў рэйтынгу, складзеным кампаніяй Henley & Partners Passport Index.

Увядзенне ў Беларусі біяметрычных пашпартоў адклалі на год

З беларускім пашпартам можна паехаць без візы ў 77 краін свету. Лепшы паказчык у гэтым рэйтынгу ў нашай краіны быў з 2007 па 2009 гады - тады складальнікі адвялі ёй 63 месца.

Першае месца займае Японія - з пашпартам імперыі можна наведаць 190 краін свету без візы. На другім месцы - пашпарт Сінгапура, а трэцяе месца падзялілі Францыя, Германія і Паўднёвая Карэя.

Складальнікі рэйтынгу ўлічвалі і колькасць краін, у якія трымальнік пашпарта можа паехаць без візы, і колькасць напрамкаў, дзе можна атрымаць візу па прылёце. Яны таксама сабралі ўмоўную калекцыю з чатырнаццаці пашпартоў, уладальнік якой можа атрымаць доступ ва ўсе краіны свету без дадатковай цяганіны. Каб стаць такім падарожнікам без межаў, трэба атрымаць пашпарты Азербайджана, Конга, Мальдываў, Сінгапура, Сірыі, Турцыі, Туркменістана, Уганды, ЗША, Вануату, Афганістана, Малі, Анголы і Паўночнай Карэі.