Увядзенне ў Беларусі біяметрычных пашпартоў адклалі на год

© Sputnik / Юлия БалакиреваУзоры біяметрычных дакументаў у Беларусі
Узоры біяметрычных дакументаў у Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакуль не гатовая адзіная інфармацыйная сістэма для працы з ID-картамі, так як некаторыя ведамствы ўсё яшчэ працуюць з папяровымі носьбітамі.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Увядзенне ў Беларусі біяметрычных пашпартоў адкладаецца на адзін год — да 2020-га, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выезду за мяжу МУС Павел Хрышчановіч.

Раней планавалася, што ID-карты будуць выпушчаны ў 2018 годзе, а з 1 студзеня 2019 года іх ужо пачнуць выдаваць грамадзянам. Такія карты закліканы замяніць традыцыйны папяровы пашпарт — яны будуць утрымліваць асноўную інфармацыю пра чалавека і ключ электроннага лічбавага подпісу, які прадаставіць доступ да дзяржаўных электронных паслуг.

Біяметрычны пашпарт - Sputnik Беларусь
Дапамагаць рабіць ID-карты для беларусаў будуць кітайцы і латышы

"Да канца года да нас паступіць закупленае абсталяванне, і тэарэтычна мы маглі б запусціць працэс вытворчасці ID-карт і біяметрычных пашпартоў ужо з пачатку наступнага года. Аднак мы бачым, што ў гэтым пакуль няма сэнсу", — цытуе выданне "СБ. Беларусь Сегодня" словы Хрышчановіча.

Так, пакуль не гатовая адзіная інфармацыйная сістэма, так як некаторыя ведамствы ўсё яшчэ працуюць з папяровымі носьбітамі.

Паводле інфармацыі прадстаўніка МУС, цяпер з Мінсувязі падрыхтавана "дарожная карта" па ўкараненні аб'яднання ўсіх сістэм, каб ID-карты былі не проста пластыкавымі карткамі.

Хрышчановіч паведаміў, што з 2020 года ID-карта будзе абавязковым дакументам для кожнага беларуса. У далейшым МУС будзе прадпрымаць крокі аб прызнанні беларускіх ID-карт за мяжой.

Як раней паведамляў Sputnik, нароўні з ID-картамі беларусы змогуць атрымліваць біяметрычныя пашпарты, якія будуць выкарыстоўвацца для выезду за мяжу.

Стужка навiн
0