Фота

Прыгожыя і сацыяльна актыўныя: "Місіс Беларусь" абралі ў Мінску

Sputnik

Фінал конкурсу "Місіс Беларусь" прайшоў у Мінску 15 лістапада. За званне самай прыгожай замужняй і сацыяльна актыўнай жанчыны Беларусі змагаліся 16 удзельніц, якіх адабралі з сотні жадаючых. 

Уся ў бляску і васільках: у чым выйдзе на "Міс свету" беларуска

Канкурсанткі дэфілявалі ў дызайнерскіх сукенках, вячэрніх строях і нават у купальніках, нягледзячы на тое, што арганізатары шматлікіх сусветных конкурсаў прыгажосці адмовіліся ад гэтага. Пасля гэтага быў інтэлектуальны конкурс, да якога дабраліся толькі 6 прыгажунь.

Сярод канкурсантак былі вядомыя беларускі. Напрыклад, мадэль Таццяна Рынейская і вядучая Вольга Рыбакіна-Нікіфарава. У склад журы ўвайшла супермадэль Кацярына Даманькова, дызайнер Іван Айплатаў, мастак Уладзімір Цэслер і рэстаратар Вадзім Пракоп'еў. Яны ацэньвалі знешні выгляд удзельніц. Сацыяльныя праекты судзіла "Міс свету - 2017 на вазку" Аляксандра Чычыкава і прадстаўнік міжнароднай дабрачыннай арганізацыі "Ротары клуб Рэнесанс Інтэрнэшнл" Марына Харытонава.

Пераможцай конкурсу стала 31-гадовая Кацярына Саковіч. Яна акторка і журналіст, акрамя таго, яна займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў. Выхоўвае дачку. "Першай віцэ-місіс" стала Таццяна Рынейская, а "Другой віцэ-місіс" была прызнана Хрысціна Машчанка-Кучынская.

"Місіс Беларусь" Кацярына Саковіч прадставіць краіну на міжнародным конкурсе "Місіс свету", які пройдзе ў Шэньчжэні ў Кітаі ў студзені 2019 года.

Чытайце таксама:

1 / 18
За званне самай прыгожай замужняй і сацыяльна актыўнай жанчыны Беларусі змагаліся 16 удзельніц.
2 / 18
Пераможца прадставіць краіну на міжнародным конкурсе "Місіс свету" ў кітайскім Шэньчжэні ў студзені 2019 года.
3 / 18
16 удзельніц фіналу былі адабраны з сотні жадаючых.
4 / 18
Удзельніца фіналу конкурсу "Місіс Беларусь" Любоў Матусевіч падчас дэфіле ў футрах.
5 / 18
Падчас фінальнага шоу беларускага этапу сусветнага конкурсу "Місіс Свету".
6 / 18
Удзельніца і пераможца конкурсу - Кацярына Саковіч. Яна акторка і журналіст, акрамя таго, яна займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў.
7 / 18
Сярод членаў журы быў мастак Уладзімір Цэслер.
8 / 18
Канкурсанткі дэфілявалі ў купальніках.
9 / 18
Дэфіле ў купальніках адбылося, нягледзячы на тое, што арганізатары шматлікіх сусветных конкурсаў прыгажосці адмовіліся ад гэтага.
10 / 18
Сярод канкурсантак былі вядомыя беларускі. Напрыклад, мадэль Таццяна Рынейская і вядучая Вольга Рыбакіна-Нікіфарава.
11 / 18
Госця мерапрыемства - Меліціна Станюта.
12 / 18
Канкурсанткі дэфілявалі ў дызайнерскіх сукенках і вячэрніх строях.
13 / 18
Таксама сярод суддзяў - дызайнер Іван Айплатаў.
14 / 18
Да інтэлектуальнага конкурсу дабраліся толькі 6 прыгажунь.
15 / 18
Рэстаратар Вадзім Пракоп'еў - у журы конкурсу "Місіс Беларусь".
16 / 18
Пераможцай конкурсу стала 31-гадовая Кацярына Саковіч. Яна выхоўвае дачку.
17 / 18
"Першай віцэ-місіс" стала Таццяна Рынейская (справа), а "Другой віцэ-місіс" была прызнана Хрысціна Машчанка-Кучынская (злева).
18 / 18
"Місіс Беларусь" Кацярына Саковіч прадставіць краіну на міжнародным конкурсе "Місіс свету", які пройдзе ў Шэньчжэні ў Кітаі ў студзені 2019 года.