Беларусь на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" прадставіць 14-гадовы мінчанін Даніэль Ястрэмскі з песняй Time. Напярэдадні юнак правёў рэпетыцыю свайго нумары на сцэне "Мінск-Арэны".
Дзякуючы рэпетыцыі прыадчынілася заслона таямніцы нумара Ястрэмскага. Так, на сцэне дзіцячага "Еўрабачання" падчас выступу артыста будзе шмат танцаў і спецыяльная "IT-канапа".
На рэпетыцыі Даніэля Ястрэмскага пабываў і Sputnik - глядзіце відэа яго нумара.
Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Мінску 25 лістапада. За перамогу ў прэстыжным конкурсе будуць змагацца прадстаўнікі 20 краін - гэта рэкордная колькасць удзельнікаў.