Відэа

Джаз-сэйшн адбыўся ў прэс-цэнтры Sputnik

Глядзіце на выступ амерыканскіх джазмэнаў у гасцях у Sputnik.
Sputnik

Музыкі Лі Мэйс і Эл Сандэрс прынялі ўдзел у фестывалі JAZZinMinsk-2018 і імправізавалі прама ў МПЦ Sputnik.

Галоўны джазмэн Мінска распавёў аб "музыцы свабоды"

Лі Мэйс з ЗША звычайна выконвае ўласныя песні, але ў гэтым годзе падчас джазавага фестывалю ў Мінску праспяваў і не аўтарскую кампазіцыю "My Cherie Amour". Каб гасцям фестывалю было лепш зразумела, што іх чакае, ён наспяваў яе і ў прэс-цэнтры Sputnik, а пасля прадэманстраваў і ўласную творчасць.

Яшчэ адзін госць Мінска, амерыканскі джазмэн Эл Сандэрс таксама па просьбе Sputnik даў невялікі імправізаваны канцэрт.

Абодва джазмэны ў Беларусі ўпершыню і з мясцовых кампазітараў ведаюць толькі Яўгена Уладзімірава, па запрашэнні якога і прыехалі. Адзін з адным яны таксама не сустракаліся, але падчас фестывалю іх чакаў сумесны выступ, бо імправізацыі - адна з найважнейшых частак джаза. Так што сустрэча ў Sputnik стала сімвалічным пачаткам джэма.