"Джаз вярнуў музыцы імправізацыю. Менавіта дзякуючы імправізацыі, якая напітвае драйвам, юнацкасцю, эротыкай і сілай, публіка ўсё больш і больш слухае джаз. Жыхар любой краіны будзе ўносіць у сваю імправізацыю каларыт сваёй краіны, менавіта таму джаз называюць мастацтвам усяго свету", — распавёў заснавальнік Беларускага Джаз-Клуба Яўген Уладзіміраў.
У Беларусі развіццё джаза звязана з імем Уладзімірава, які заснаваў Беларускі Джаз-Клуб, Міжнародны фестываль JAZZinMINSK і прывозіць у краіну джазмэнаў розных краін. Таксама папулярнымі ў Мінску сталі "Джазавыя вечары ў Ратушы", якія праходзілі ў сталіцы ўжо чатыры разы.
У лістападзе 2011 года на Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА было прынята рашэнне аб святкаванні Міжнароднага дня джаза. Яго мэтай з'яўляецца павышэнне інфармаванасці грамадскасці аб ролі джаза як сілы, якая садзейнічае міру, адзінству, дыялогу і пашырэнню кантактаў паміж людзьмі.
Джаз як новы музычны напрамак сфарміравалася ў Амерыцы да пачатку XX стагоддзя ў выніку зліцця музычнага фальклору афраамерыканцаў і песенна-танцавальнай музыкі еўрапейцаў.