Фота

Ваенны парад і адступленне: пад Барысавам інсцэніравалі бітву 1812 года

Sputnik

Барысаў у гэтыя выхадныя прыняў фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Бярэзіна-2018". Ён дазволіў акунуцца ў эпоху Напалеона і зрабіць падарожжа на два стагоддзі таму.

Удзел у гістарычнай інсцэніроўцы прымаюць ваенна-гістарычныя клубы і аб'яднанні, якія спецыялізуюцца на рэканструкцыі касцюма, узбраення, даспехаў і рыштунку XIX стагоддзя. Усяго задзейнічана каля 600 уніфармістаў, 100 коней, артылерыя. У Барысаў прыехалі рэканструктары з Расіі, Польшчы, Францыі.

Гарадское свята пачалося з парада ўніфармістаў, у якім прынялі ўдзел больш за 600 чалавек розных узростаў і нацыянальнасцяў - прадстаўнікі гістарычных клубаў і аб'яднанняў. Апошні раз такое відовішча можна было назіраць ажно ў 2004 годзе.

Вельмі маляўнічае і відовішчнае шэсце рэканструктараў прайшло па праспекце Рэвалюцыі і завяршылася ля помніка "Чычагоўскія Батарэі" цырымоніяй ускладання кветак. Затым у суботу каля гадзіны дня адбылася баталія на Чычагоўскіх батарэях.

Тэатралізаваныя бітвы на ўмацаванні "Чычагоўскіх Батарэй" пачаліся з перастрэлак, якія працягнуліся наступальнымі нападамі, а затым боем паміж асноўнымі сіламі напалеонаўскіх і рускіх войскаў. Было гучна, дымна і цікава.

У нядзелю адбылася інсцэніроўка бітвы "Вялікай арміі" з войскамі рускага імператара.

1 / 13
Усе выходныя Барысаў жыў гістарычнай рэканструкцыяй - у канцы лістапада 1812 года ў яго ваколіцах адбылася бітва "Вялікай арміі" Напалеона і войскаў рускага імператара Аляксандра.
2 / 13
У суботу ў горадзе прайшоў парад рэканструктарскіх клубаў з Беларусі, Польшчы, Расіі і Францыі.
3 / 13
Больш за 600 чалавек розных узростаў і нацыянальнасцяў у ваеннай форме тых далёкіх часоў прайшлі па праспекце Рэвалюцыі, шэсце завяршылася ля "Чычагоўскіх батарэй".
4 / 13
Там разгарнулася пастановачная бітва рускіх і французскіх войскаў.
5 / 13
На рэканструкцыі прысутнічаў і сам "Напалеон" (злева). Яму ёсць чаго быць незадаволеным - кампанія прайграна, неўзабаве ён кіне рэшткі сваёй арміі і з'едзе ў Парыж.
6 / 13
Рэканструктары інсцэнуюць эпізод бітвы - адзенне і зброя цалкам адпавядаюць пачатку XIX стагоддзя.
7 / 13
Партызаны супраць французаў - у Айчыннай вайне ўжо былі "лясныя браты".
8 / 13
"Вялікай арміі" ўдалося пераправіцца праз Бярэзіну, аднак з вялікімі стратамі.
9 / 13
Армія Напалеона страціла пры адступленні на Бярэзіне, па некаторых падліках, больш за 30 тысяч чалавек.
10 / 13
Нягледзячы на тое, што "Вялікая армія" была ўжо фактычна небаяздольная, графу Чычагаву, які камандаваў надыходам рускай арміі, ставілі ў віну ўпушчаны шанц цалкам разграміць французаў.
11 / 13
Дзяўчыны-рэканструктары не саступаюць мужчынам: крамянёвая стрэльба не занадта і лёгкая.
12 / 13
Месца ў гістарычнай інсцэніроўцы знайшлося і дзецям.
13 / 13
Пасля "бою" цела просіць адпачынку ўдвая.