Жарты вакол цялеснага нізу з'яўляюцца неад'емнай часткай фальклору ў любой краіне свету, і Беларусь – не выключэнне. Эратычны фальклор прызваны ў першую чаргу абараніць адну з найважнейшых сфераў чалавечага жыцця, забяспечыць зямлі ўрадлівасць, а людзям – добрае здароўе і пладавітасць.
Але, згадзіцеся, гэта яшчэ і смешна, асабліва ўлічваючы, што адгадкі, як правіла, цалкам нявінныя. Sputnik ужо публікаваў падборку беларускіх эратычных загадак і па шматлікіх просьбах чытачоў адабраў яшчэ 10.
Тым, хто жадае даведацца больш пра народны беларускі сэкс, рэкамендуем наступны матэрыял, а таксама раім пачытаць кнігу "Беларускі эратычны фальклор" Т. В. Валодзінай і А. С. Фядосіка.
Дзя зручнасці чытача загадкі прыводзяцца ў адпаведнасці з сучаснай літаратурнай мовай.