Ад плейстацэну да XX стагоддзя, або 100 рэдкіх экспанатаў Віцебскага музея

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі прадстаўлена калекцыя са 100 экспанатаў, большасць з якіх ні разу не выстаўлялася.
Sputnik

ВІЦЕБСК, 28 ліс - Sputnik. Карэспандэнт Sputnik наведаў выставу "100 экспанатаў да стагоддзя музея", прысвечаную юбілею ўстановы, і высветліў, чым краязнаўчы музей вырашыў здзівіць сваіх наведвальнікаў.

Зуб маманта і Ленін

Выстава ахоплівае велізарны часовы перыяд: з другой паловы сярэдняга плейстацэну, які прадстаўлены зубам маманта, да памятных значкоў ХХ стагоддзя.

"Мы не адбіралі экспанаты тэматычна, а проста хацелі паказаць наведвальнікам тое, што ў нас ёсць. Шмат што з таго, што паказана, ні разу не выстаўлялася", - распавялі карэспандэнту Sputnik у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Ад плейстацэну да XX стагоддзя, або 100 рэдкіх экспанатаў Віцебскага музея

Па словах работнікаў музея, у калекцыі ўстановы захоўваецца каля 217 тысяч прадметаў даўніны, многія з іх унікальныя, але, на жаль, паказаць усё няма магчымасці. Таму на выставе прадстаўлена толькі частка найбольш каштоўных экспанатаў. Наведвальнікі могуць убачыць сярэбраны рыцарскі пояс, масонскую падвеску, а таксама палюбавацца майстэрствам каліграфіі, разглядаючы Евангелле 1628 года або Кнігу прывілеяў горада Віцебска.

Ад плейстацэну да XX стагоддзя, або 100 рэдкіх экспанатаў Віцебскага музея

"Тут прадстаўлены прадметы, знойдзеныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Напрыклад, берасцяную грамату канца XIII стагоддзя знайшлі ў Віцебску на плошчы Свабоды ў 1959 годзе падчас разбору ўзарванага Мікалаеўскага сабора. Дарэчы, копія граматы прадстаўлена ў другой экспазiцыi, а арыгінал ніколі не выстаўляўся", - дадалі ў музеі.

Ад плейстацэну да XX стагоддзя, або 100 рэдкіх экспанатаў Віцебскага музея

У некаторых экспанатаў вельмі цікавая гісторыя. Напрыклад, прадстаўленая на выставе агітацыйная хустка, з якой ласкава глядзіць Уладзімір Ленін у асяроддзі партрэтаў Карла Маркса, Фрыдрыха Энгельса, Міхаіла Калініна і Льва Троцкага, была выпушчана ў колькасці 1500 штук да Першага Усерасійскага з'езду настаўнікаў у 1924 годзе. А ў 27-м, калі Троцкі збег з СССР, партрэты апошняга на ўсіх хустках з гэтай партыі альбо выразалі, альбо зафарбавалі чарніламі.

У дзень выставу наведвае каля 50 чалавек, для сучаснага беларускага музея гэта шмат.

Ад плейстацэну да XX стагоддзя, або 100 рэдкіх экспанатаў Віцебскага музея

"Можна сказаць, нам пашанцавала - мы зайшлі на выставу выпадкова. Экспазіцыя, як і Ратуша, дзе знаходзіцца музей, - класныя. Мы з Омска, нашаму гораду 300 гадоў, а тут сам будынак старэй, чым наш горад, не кажучы ўжо пра шматлікія экспанаты" , - падзяліліся ўражаннямі госці з Расіі.

Цярністы шлях скрозь гісторыю

Віцебскі абласны краязнаўчы музей быў створаны ў лістападзе 1918 года, аснову экспазіцыі склалі больш за 10 тысяч прадметаў з калекцыі Антона Брадоўскага, які і стаў першым дырэктарам установы.

Ад плейстацэну да XX стагоддзя, або 100 рэдкіх экспанатаў Віцебскага музея

Спачатку музей называўся Віцебскім губернскім музеем і размяшчаўся ў будынку былой духоўнай семінарыі, а ў Ратушу пераехаў толькі ў 1924 годзе. Акрамя калекцыі першага дырэктара, фонды фармаваліся за кошт збору прадметаў эвакуяванага ў Віцебск Віленскага афіцэрскага грамадства, архіва і асабістых рэчаў вядомага віцебскага гісторыка Аляксея Сапунова, калекцыі Вацлава Федаровіча, а частку экспанатаў прывезлі з былых рэзідэнцый шляхты. Усяго ў фондах было каля 30 тысяч прадметаў.

Ад плейстацэну да XX стагоддзя, або 100 рэдкіх экспанатаў Віцебскага музея

Падчас Другой сусветнай вайны музей прыйшлося эвакуіраваць у Саратаў, але, паколькі спісы экспанатаў скласці не атрымалася, частка экспазіцыі была страчана. Напрыклад, з больш за 800 работ віцебскага мастака Юдэля Пэна на радзіму вярнуліся толькі 200. Але ўжо ў ліпені 1945 года ў музеі прайшла першая пасляваенная выстава.

Ад плейстацэну да XX стагоддзя, або 100 рэдкіх экспанатаў Віцебскага музея

У 1960-70-х гадах музей актыўна працаваў як асветніцкая ўстанова, і наведвалі яго бясплатна.

А ў пачатку 80-х стала зразумела, што будынак Ратушы мае патрэбу ў капітальным рамонце, і яго зачынілі на рэстаўрацыю да 1992 года. Увесь гэты час супрацоўнікі музея працягвалі папаўняць яго фонды, праводзілі выставы і ездзілі ў комплексныя экспедыцыі.

Ад плейстацэну да XX стагоддзя, або 100 рэдкіх экспанатаў Віцебскага музея

А ў канцы 90-х пачалі працаваць філіялы Краязнаўчага музея: Літаратурны музей, музей-сядзіба Ільі Рэпіна "Здраўнёва", Мастацкі музей, Музей прыватных калекцый.

Зараз па багацці сваіх фондаў Віцебскі абласны краязнаўчы музей - адзін з найбуйнейшых у краіне, ён саступае толькі Нацыянальнаму гістарычнаму музею.