Фота

Навошта на вёсцы пякуць ката? Адказ – на фота

Як з дапамогай старажытнага абрада на вёсцы знаёмілі нежанатых дзяўчат і хлопцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
Напярэдадні Піліпаўскага посту, які пачынаецца 28 лістапада, нашы продкі імкнуліся добра павесяліцца, каб потым яшчэ доўга ўспамінаць вечарыны сумнымі зімовымі вечарамі.
У гэтыя ж часы было прынята знаёміць хлопцаў і дзяўчат, каб пасля посту ладзіць вяселлі.  Для гэтага і збіралі вечарыны, дзе праводзілі традыцыйныя ігрышчы.
На Дзяржыншчыне ў вёсцы Скірмантава дагэтуль ладзяць спецыяльны абрад "Пячы ката". Са спецыяльных булак пэўнай формы вырабляецца фігура ката: кавалачкі аб’ядноўваюцца паміж сабой, вушкі кату робяць з сала, вочкі з чарніц, далучаецца хвост са свойскай каўбасы.
Пасля гэтага пачыналася сапраўднае спаборніцтва – хто якую частку фігуры здолее адкусіць. Пераможцам лічыўся той, хто адкусіў хвост ката. Ён мог падзяліць пірог і каўбасу паміж усімі прысутнымі.
Як праходзіў старажытны абрад з эратычнымі сімваламі, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
1 / 18
Напярэдадні Піліпаўскага посту, які пачынаецца 28 лістапада, нашы продкі імкнуліся добра павесяліцца, каб потым яшчэ доўга ўспамінаць свае ігрышчы сумнымі зімовымі вечарамі.
2 / 18
У гэтыя часы было прынята знаёміць хлопцаў і дзяўчат, каб пасля таго, як скончыцца пост, зноў пачаць ладзіць вяселлі.
3 / 18
Аднавяскоўцы збіраліся ў адной хаце, дзе спявалі, жартавалі і танчылі. Калі пачнецца пост, рабіць гэта катэгарычна забаронена. Тады дзяўчаты і жанчыны садзіліся прасці, а хлопцы проста прыходзілі да іх "у госці".
4 / 18
У розных беларускіх рэгіёнах і па сённяшні дзень ладзяць традыцыйныя ігрышчы перад Піліпаўскім постам.
5 / 18
У вёсцы Скірмантава, што на Дзяржыншчыне, дагэтуль захаваўся абрад "Пячы ката", які ладзяць 27 лістапада.
6 / 18
Абавязковы атрыбут хатняга свята - кот з булак пэўнай формы.
7 / 18
Булкі аб'ядноўвалі паміж сабой, вушкі кату рабілі з сала, вочкі - з чарніц, а хвост - са свойскай каўбасы.
8 / 18
Такі незвычайны коцік лічыўся галоўным персанажам свята.
9 / 18
Ката прымацоўвалі як мага вышэй, каб потым распачаць сапраўднае спаборніцтва за яго хвост.
10 / 18
Чаму менавіта кот лічыўся цэнтрам гульні?
11 / 18
Ёсць інфармацыя аб тым, што нашы продкі верылі ў існаванне дзвюх міфалагічных істот - рыжага і чорнага катоў, якіх звалі Люб і Нялюб.
12 / 18
Люб быў рыжым і абараняў сямейны ложак ад Нялюба - чорнага ката.
13 / 18
Каб задобрыць Люба, гаспадыні ставілі для яго ласунак каля ложка мужа і жонкі - хлеб з белай мукі з запечаным у ім грыбам з іржаной мукі.
14 / 18
У вёсцы Скірмантава замест хлеба быў кот з хвастом-каўбасой.
15 / 18
Удзельнікі ігрышча спрабавалі адкусіць кавалачак кацінай фігуры.
16 / 18
Пераможцам лічыўся той, хто адкусіў хвост ката.
17 / 18
Ён мог падзяліць пірог і каўбасу паміж усімі прысутнымі.
18 / 18
Ігрышчы "Пячы ката" зараз маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.