Нашы продкі лічылі неспадзяванага госця самым чаканым – яго называлі пасланнікам Бога. Верылі, што Гасподзь строга асудзіць таго, хто закрые дзверы перад чалавекам, які трапіў у цяжкае становішча.
Сярод таварыскіх звычаяў беларусаў гасціннасць займае асаблівае месца. Шанавалі не толькі сваякоў і суседзяў, але і нават чужых людзей. Праявіць гасціннасць да падарожных, гатоўнасць падаць міласціню як у канкрэтным, замацаваным традыцыяй выпадку, так і па нечаканай, стыхійна ўзніклай просьбе — звычайная маральная норма для беларускіх сялян.
У розных кутках Беларусі існавалі свае завядзёнкі ў дачыненні да гасцей, але яны былі агульнымі ў праявах ветлівасці і добразычлівасці.
У тэкставых крыніцах дагэтуль можна знайсці звесткі аб тым, што самымі гасціннымі сярод беларусаў былі палешукі. Так, этнограф Міхаіл Федароўскі ў адной са сваіх шматлікіх нататак да "Характарыстыкі беларусаў" пісаў: "Падарожнік часам мусіць усю вёску праехаць, перш чым упросіць каго-небудзь каб той яго прыняў на начлег. Сусед яго — паляшук з’яўляецца ўзорам гасціннасці: падарожнага з адкрытымі абдымкамі ён прымае ў доме; ставіць мёд, за які не хоча браць плату. Поўны жолаб аўса насыпле яго коням, і сена дакідае па-палесску, не шкадуючы".
Гасцей абавязкова кармілі тым, што елі самі, а пасля клалі спаць на падлозе ці на лавах у тым пакоі, дзе спалі самі. Пры гэтым, каб гасцям было мякка спаць, падлогу засцілалі кулямі саломы, якія зверху накрывалі посцілкамі і рагожкамі. Так імкнуліся нават у самай беднай хаце зрабіць начлег падарожных утульным. Калі ж гаспадары былі больш заможныя, то кожнаму госцю прадстаўлялі асобную пасцель.
Робячы так, людзі былі ўпэўнены, што, калі ім давядзецца трапіць у такую сітуацыю, з імі абыйдуцца такім жа чынам. Праз падарожных пашыраліся камунікацыі з навакольнымі вёскамі і мястэчкамі. Ад іх можна было пачуць апошнія навіны, падзяліцца вопытам ў вядзенні гаспадаркі, жанчыны пераймалі новыя ўзоры крояў і вышыўкі, дапамагалі гаспадарам у лячэнні людзей і хатніх жывёл.
Каток мыецца, госціка вяшчуе
У народзе заўсёды было прынята сачыць за павер’ямі. Не выключэнне і павер’і, звязаныя з гасцямі. Аб іх прыбыцці паведамляюць кот, сабака, сарока, певень і павук.
Калі певень праспявае на варотах ці веснічках, то трэба чакаць госця, а па накірунку пеўневай галавы можна нават вызначыць прыкладны напрамак яго з’яўлення.
Накрываем на стол для нечаканага госця
Часцей за ўсё ў пісьмовых крыніцах як стравы для нечаканых гасцей узгадваюцца яечня і кулеш. Спажыўныя кулеш і яечня гатуюцца хутка і складаюцца з набора прадуктаў якія заўсёды былі пад рукой у кожнай гаспадыні. Іх падавала і пані Мальгрэта для тых, хто знайшоў прытулак у шляхціца Завальні Яна Баршчэўскага.
Кулеш
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
У падсоленую ваду, якая кіпіць, засыпаць невялікімі порцыямі ячменную або гарохавую муку, перамяшаць, сочачы за тым, каб не ўтвараліся камячкі, дадаць соль, дробна накрышаныя кавалачкі сала. Варыць на малым агні 10-15 хвілін, увесь час мяшаючы, каб кулеш не падгарэў.
Кулеш
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Парада руплівай гаспадынькі: Калі гатаваць кулеш з гарохавай мукі, то лепей узяць вэнджанае сала або грудзінку. Будзе смачней.
Яечня бітая
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
У маленькім рондалі растапіць масла, сюды ж убіць яйкі, уліць малако, пасаліць, узбіць. Паставіць каструлю на сярэдні агонь і варыць, увесь час памешваючы да загушчэння. Па кансістэнцыі страва павінна нагадваць рэдкую кашу. Пасля яе трэба зняць з агню і яшчэ хвіліну мяшаць, а потым выкласці на талерку.
Яечня бітая
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Для разнастайнасці пры ўзбіванні яек можна дадаць крышаную зялёную цыбулю ці кроп.