У гэтым годзе фотааматары і прафесіяналы прадставілі на суд журы дзіўныя кадры з усіх куткоў зямнога шара - ад самых вядомых да напаўзабытых: загадкавае каменнае кольца ў Шатландыі, горад-прывід Прыпяць, закінутыя марскія фарты Мансэла, арка святой Каталіны ў Антыгуа, "Залаты горад" у Вялікай індыйскай пустыні, жытло кітабояў і нават драўляны эскалатар.
Пераможца конкурсу - замак Мон-Сэн-Мішэль у Францыі двойчы на год падчас моцных прыліваў ператвараецца ў востраў.
1 / 20
Здымак - пераможца конкурсу. Замак Мон-Сэн-Мішэль у Францыі двойчы на год падчас моцных прыліваў ператвараецца ў востраў - усяго за дзень вада вакол крэпасці падымаецца на некалькі метраў. Горад на востраве існуе з 709 года. Зараз тут пражывае некалькі дзясяткаў жыхароў.
2 / 20
Фота закінутых марскіх фартоў Мансэла, пабудаваных падчас Другой сусветнай, прызнана лепшым у катэгорыі "Ангельская гісторыя".
3 / 20
Загадкавае каменнае кальцо знаходзіцца побач з вёскай Каланіш на востраве Льюіс у Шатландыі. Гэтыя каменныя слупы, верагодна, стаялі тут яшчэ да будаўніцтва пірамід. Навукоўцы лічаць, што гэта загадкавае збудаванне было ўзведзена ў эпоху позняга неаліту, прыкладна да 2600 года да нашай эры (каля 1975 года да н. э) і, хутчэй за ўсё, мела культавае значэнне.
4 / 20
Горад-прывід Прыпяць праз 30 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы.
5 / 20
Здымак храма Баала ў Пальміры, разбуранага падчас сірыйскага ваеннага канфлікту.
6 / 20
Чыгунка канцэнтрацыйнага лагера ў Асвенцыме.
7 / 20
Джайсалмер - горад пасярэдзіне Вялікай індыйскай пустыні ўпершыню згадваецца ў XII стагоддзі. Часам яго называюць "Залатым Горадам" з-за жоўтых пяскоў і жоўтага пяшчаніку, які выкарыстоўваўся ў архітэктуры горада.
8 / 20
Крэпасць Энісала ў Румыніі калісьці стаяла на Вялікім Шаўковым шляху. Былая рымская, а пазней візантыйская і генуэзская крэпасць.
9 / 20
Кнігі на ланцугах ў бібліятэцы Каледжа Езуса ў Кембрыджы.
11 / 20
Вал Адрыяна на тэрыторыі Вялікабрытаніі - выдатны помнік антычнасці. Ён пабудаваны яшчэ рымлянамі для прадухілення набегаў з поўначы.
12 / 20
Вялікі Зімбабвэ - назва, дадзеная каменным руінам старажытнага паўднёваафрыканскага горада, размешчанага ў правінцыі Масвінгв дзяржавы Зімбабвэ. Вялікі Зімбабвэ, як лічыцца, быў галоўнай святыняй і культавым цэнтрам продкаў народа шона. Горад быў заснаваны каля 1130 г. н. э. і існаваў на працягу двух-трох стагоддзяў.
13 / 20
Руіны Заходняга пірса ў англійскім Брайтане, пабудаваным у 1860-х гадах. Тут знаходзілася канцэртная зала, якаяя згарэла ў 2003 годзе.
14 / 20
Здымак парэшткаў нарвежскага судна Норнэн, пацярпелага крушэнне ў 1897 годзе каля берагоў Бэроў
15 / 20
Кордаўская саборная мячэць - адзін з самых характэрных помнікаў дынастыі Амейядаў.
16 / 20
Эскалатар у пешаходным і веласіпедным тунэлі ў англійскім Ньюкасле - з самымі доўгімі ў Еўропе драўлянымі прыступкамі. З'яўляецца помнікам гісторыі і архітэктуры.
17 / 20
Ангельскі замак Данстанбора на світанні. Знаходзіцца недалёка ад межаў Шатландыі. Некалі самы вялікі замак у графстве Нортумберленд, пабудаваны на пачатку XIV стагоддзя і разбураны ў часы вайны Пунсовай і Белай ружы.
18 / 20
Здымак замка Саммеццана - малавядомы, але характэрны помнік маўрытанскім архітэктуры ў Еўропе. Апошнія 25 гадоў у занядбаным стане.
19 / 20
Пампеі - старажытны горад, пахаваны пад пластом вулканічнага попелу.
20 / 20
Здымак самага вялікага ў свеце будыйскага храма Борабудур на востраве Ява.