Nouvelle Philharmonie вяртаецца ў Беларусь з новай праграмай

Трыа выканае творы, напісаныя для тэатра і кіно, а таксама знакамітыя "Поры года" Вівальдзі.
Sputnik

МІНСК, 4 сне – Sputnik. Фартэпіяннае трыа Nouvelle Philharmonie наведаюць Мінск і іншыя гарады Беларусі з канцэртамі.

"Воплі Відоплясова" выступяць у Мінску да Дня закаханых

Удзельнікі трыа: Арцём Шышкоў (скрыпка), Сяргей Смірноў (фартэпіяна) і Дзіма Цыпкін (віяланчэль) - беларускія музыкі, прызёры прэстыжных міжнародных музычных конкурсаў. У сваіх праграмах яны выкарыстоўваюць канцэпцыю крос-жанру, сумяшчаюць сусветную музычную класіку, мінімалістычныя сучасныя творы, поп- і рок-музыку.

"У сталіцы культурнае жыццё багацей, чым у рэгіёнах, гэта аб'ектыўна. Для мяне няма розніцы, дзе іграць, запыты ў публікі могуць быць вышэй або ніжэй, галоўнае, каб тое, што мы робім, прыносіла нейкую карысць. Мы рабілі падобны тур у мінулым годзе, вяртаемся ў Мінск і рэгіёны зараз, каб прапанаваць беларускай публіцы большы выбар сярод культурных падзеяў хаця б на адну творчую адзінку - наша трыа", - кажа Сяргей Смірноў.

Nouvelle Philharmonie дае канцэрты ў Галандыі, Бельгіі, Францыі, актыўна супрацоўнічае з сучаснымі кампазітарамі. У 2016 годзе трыа было ўзнагароджана бельгійскай нацыянальнай музычнай прэміяй Golden Label.

Музычны дом "Класіка" прадстаўляе новую праграму музыкаў. У першым аддзяленні канцэрта прагучаць мініяцюры Гія Канчэлі на тэмы з музыкі для тэатра і кіно. У другім будуць выкананы "Поры года" Вівальдзі ў інтэрпрэтацыі Макса Рыхтэра.

У Гомелі канцэрт Nouvelle Philharmonie адбудзецца 14 снежня, Мінск трыа наведае 16 снежня, Гродна – 19. Таксама музыкі выступяць 13 снежня ў Жлобіне, 17-га – у Пінску і 18-га – у Баранавічах.

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне +375 29 2 366 166.