Самая сумная аповесць на свеце паўстане перад гледачом у абноўленым выглядзе: 5 снежня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца прэм'ера новай рэдакцыі балета "Рамэа і Джульета" ў пастаноўцы народнага артыста СССР і Беларусі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянціна Елізар'ева.
Упершыню п'еса пра веронскіх закаханых Уільяма Шэкспіра, якая пакладзена на музыку Сяргея Пракоф'ева, з'явілася на падмостках беларускага тэатра оперы і балета ў 1988 годзе - тую пастаноўку Елізар'ева хвалілі крытыкі і любілі гледачы.
Маэстра не раскрываў, якой будзе новая рэдакцыя балета, але абяцаў, што "копіяй і злепкам ранейшага гэты балет дакладна не будзе".
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры з генеральнага прагону спектакля.