МІНСК, 12 сне - Sputnik. Амерыканскі часопіс Forbes склаў топ-10 самых высокааплатных пісьменнікаў свету, у рэйтынг выданне ўключыла 11 літаратараў - два аўтары падзялілі апошні радок.
Паводле інфармацыі часопіса, сумарна самыя дарагія пісьменнікі зарабілі звыш за 283 мільёны долараў і прадалі толькі ў ЗША больш за 24 мільёны асобнікаў сваіх кніг.
На першым радку рэйтынгу знаходзіцца аўтар серыі дэтэктываў пра інспектара Алекса Кроса Джэймс Патэрсан: ён зарабіў 86 мільёнаў долараў. Брытанка Джоан Роўлінг, стваральнік шэрагу кніг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра, заняла другое месца - яе заробак, паводле дадзеных Forbes, склаў 54 мільёны. У тройку лідараў трапіў таксама кароль жахаў Стывен Кінг - літаратурная дзейнасць прынесла яму за год 21 мільён долараў.
У дзясятку самых высокааплатных аўтараў таксама ўключаны:
- аўтар "юрыдычных" трылераў Джон Грышэм
- дзіцячы пісьменнік Джэф Кінні
- аўтар містычных дэтэктываў Дэн Браўн
- публіцыст Майкл Вольф
- аўтар любоўных раманаў Нора Робертс
- фантаст Рык Рыярдан і аўтар "Пяцідзесяці адценняў шэрага" Эрыка Леанард Джэймс
Часопіс пры складанні свайго рэйтынгу ўлічваў гадавы прыбытак пісьменнікаў, атрыманы з 1 чэрвеня 2017 года.